wd wp Пошук:

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі — (1 кастрычніка 1919 — 26 кастрычніка 1944) — Герой Савецкага Саюза, камандзір звяна 190-га штурмавога авіяцыйнага палка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант.

Даваенная біяграфія

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1919 года ў вёсцы Абухава[1][2] Лепельскага павета Віцебскай губерні РСФСР (сучасны Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі).

Скончыўшы ў 1938 годзе Віцебскі настаўніцкі інстытут[1], Канстанцін Антонавіч Абазоўскі выкладаў гісторыю ў Пліскай няпоўнай сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне

Быў прызваны ў рады РСЧА у 1940 годзе.

Скончыў ваенна-авіяцыйнае вучылішча.

Прымаў удзел у баях за вызваленне Паўночнага Каўказа, Крыма і Прыбалтыкі з 1943 года.

6 мая 1944 года звяно штурмавікоў пад камандаваннем Канстанціна Антонавіча Абазоўскага ў паветраным баю ля Севастопаля збіла пяць варожых знішчальнікаў, спаліла на зямлі восем самалётаў і два склады праціўніка з боепрыпасамі[1].

Да жніўня 1944 года лейтэнант Канстанцін Антонавіч Абазоўскі здзейсніў 106 баявых вылетаў[1], асабіста знішчыў 11 танкаў, 3 самалёты на зямлі, шмат аўтамашын і іншай баявой тэхнікі праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм лейтэнанту Канстанціну Антонавічу Абазоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі загінуў 26 кастрычніка 1944 года ў паветраным баю ў Прыбалтыцы[1]. Пасмяротна быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога порта.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.
  2. 1 2 3 Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  3. Этот день в истории 1 октября(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 13 красавіка 2010. (руск.)
  4. цяпер Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
  5. Месца смерці паводле наяўных крыніц не ўстаноўленае. Загінуў у паветраным баі.

Літаратура

Спасылкі

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі на сайце «Героі краіны»(Праверана 12 снежня 2009)

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза