wd wp Пошук:

Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Увядзенскі.

Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі (1851 — не раней за 1893) — беларускі грамадзянскі інжынер[1] і архітэктар[2]. Брэсцкі гарадскі архітэктар (1872—1875). Мінскі губернскі інжынер (1888—1893).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1851 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай першай гімназіі, а потым да 1872 года вучыўся Пецярбургскім вучылішчы грамадзянскіх інжынераў(руск.) бел..

Пасля заканчэння курса па першым разрадзе са званнем архтэктарскага памочніка, паступіў на службу малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення[1]. Адначасова з гэтым да 1875 года быў гарадскім архітэктарам у Брэст-Літоўску[1][2]. З 1875 года Канстанцін Аляксандравіч паслядоўна займаў пасады малодшага архітэктара падольскага будаўнічага аддзялення, епархіяльнага архітэктара (з 1877), архангельскага губернскага інжынера (з 1880) і мінскага губернскага інжынера (з 1886 па 1892 год)[1].

Творчасць

Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква ў Рыбалах

1872—1875[1]

1875—1880[1]

Будынак Мінскага гарадскога тэатра

1880—1886[1]

1886—1892

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 54-55 (руск.)
  2. 1 2 3 4 Введенский Константин Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  3. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 78

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Архітэктары Гродна
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Мінскія губернскія інжынеры
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Архітэктары Беларусі
Нарадзіліся ў 1851 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Архітэктары Вінніцы
Архітэктары Камянца-Падольскага
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Архітэктары Украіны
Архітэктары Мінска
Архітэктары Расійскай імперыі
Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Архітэктары Архангельска
Выпускнікі Віленскай гімназіі
Архітэктары паводле алфавіта
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Архітэктары Брэста