wd wp Пошук:

Гутава

Гу́тава[1] (трансліт.: Hutava, руск.: Гутово) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.

Насельніцтва

Гісторыя

Першая згадка населенага пункта ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1502 года.

З 1795 па 1920 вёска была часткай Варацэвіцкай воласці Кобрынскага павета. У 60-я гады XIX стагоддзя ў Гутаўскай сельскай абшчыне пражывала 435 рэвізскіх душ (дзяржаўных сялян, 218 мужчын і 217 жанчын), якія раней адносіліся да восьмай Радагошскай сельскай абшчыны. У 1886 годзе ў вёсцы было 46 двароў, насельніцтва складала 513 чалавек. У 1905 годзе насельніцтва вёскі склала 787 чалавек.

З 1921 па 1939 год вёска была ў складзе Варацэвіцкай гміны Польшчы. У 1921 годзе ў населеным пункце пражывала 332 чалавекі (сярод іх 312 — праваслаўныя хрысціяне, 3 — каталікі, 17 — іудзеі). Як і ў 1921 годзе, у 30-я гады XX стагоддзя населены пункт налічваў 74 двары.

У 1995 годзе ў вёсцы налічвалася 196 двароў і 499 жыхароў.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Гутаўскага сельсавета[2].

Славутасці

Выбітныя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области» Архівавана 3 лютага 2014. (руск.)
  3. Гутава на сайце Radzima.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Драгічынскі сельсавет
Гутава
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Населеныя пункты Драгічынскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных