wd wp Пошук:

Калмыкія

Калмы́кія — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі ў міжрэччы Волгі і Дона. Плошча — 74,7 тыс. км², працягласць з поўначы на поўдзень — 448 км, з захаду на ўсход — 423 км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Эліста.

Мяжуе з трыма вобласцямі (з Растоўскай — на захадзе, з Валгаградскай — на паўночным захадзе, з Астраханскай — на ўсходзе і паўночным усходзе), адным краем (са Стаўрапольскім — на поўдні і паўднёвым захадзе) і адной рэспублікай Расіі (з Дагестанам — на паўднёвым усходзе). На ўсходзе, паміж мяжой з Астраханскай вобласцю і мяжой з Дагестанам, праходзіць узбярэжжа Каспійскага мора.

Гісторыя

У ліпені 1920 года створаная як Калмыцкая аўтаномная вобласць, якая ў перыяд 19281934 уваходзіла напачатку ў Ніжне-Волжскую вобласць (пазней пераназваную ў Ніжне-Волжскі край), а потым — у Сталінградскі край. 20 кастрычніка 1935 года аўтаномная вобласць была пераўтворана ў Калмыцкую АССР.

Падчас Другое Сусветнай вайны, улетку 1942 года, значная частка тэрыторыі Калмыкіі была акупавана нямецкімі войскамі, у студзені 1943 Савецкая Армія вызваліла тэрыторыю рэспублікі.

У снежні 1943 года калмыкі былі дэпартаваныя ў Сібір, з гэтай прычыны ў наступным годзе Калмыцкая АССР спыніла сваё існаванне. У 1956 годзе калмыкі былі рэабілітаваны. 9 студзеня наступнага года калмыцкая аўтаномія была адноўлена ў якасці аўтаномнай вобласці ў складзе Стаўрапольскага края, 29 ліпеня 1958 года яе статус быў падвышаны да АССР.

У 1990 годзе была прынятая дэкларацыя пра суверэнітэт і пераўтварэнне Калмыкіі ў саюзную рэспубліку (ССР)[2]. Праз тры гады быў абраны першы прэзідэнт Рэспублікі Калмыкія, якім стаў Кірсан Ілюмжынаў і які займаў гэту пасаду да 2005 года. У 2005 годзе пасада была пераназвана ў «кіраўнік Рэспублікі Калмыкія», да 24 кастрычніка 2010 года яе таксама займаў Кірсан Ілюмжынаў. Ад 24 кастрычніка 2010 года на гэтай пасадзе знаходзіцца Аляксей Арлоў.

У 1994 годзе было прынятае Стэпавае Укладанне (Канстытуцыя) Рэспублікі Калмыкія, якое пацвердзіла статус рэспублікі як суб’екта і неад’емнай часткі Расійскай Федэрацыі, адначасова дэкларуючы пераемнасць ад Джунгарскага ханства. У 2009 годзе святкавалася 400-годдзе добраахвотнага ўваходжання калмыцкага народа ў склад расійскай дзяржавы.

Насельніцтва

Паводле звестак на 2013 год, насельніцтва Калмыкіі склала 284 140 чал.[1] У тым ліку шчыльнасць склала 3,8 чал./км², дзеля гарадскога насельніцтва — 44,73 %[1]. З пункту гледжання суадносін па нацыяльным крытэры, насельніцтва складаюць[3] калмыкі (57,4 %), рускія (32,2 %), даргінцы (2,7 %), казахі (1,7 %), туркі (1,3 %), чачэнцы (1,2 %), аварцы (1,0 %), украінцы (0,5 %), карэйцы (0,5 %), немцы (0,3 %), татары (0,3 %).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У склад Рэспублікі Калмыкіі ўваходзяць[4] гарадская акруга Эліста і 13 муніцыпальных раёнаў, а таксама 142 сельскіх і 2 гарадскіх муніцыпальных утварэнняў[5].

  1. Гарадавікоўскі
  2. Ікі-Бурульскі
  3. Кетчанераўскі
  4. Лаганскі
  5. Маладзярбетаўскі
  6. Акцябрскі
  7. Прыютненскі
  8. Сарпінскі
  9. Цалінны
  10. Чорназямельскі
  11. Юсцінскі
  12. Яшалцінскі
  13. Яшкульскі

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls
  2. Калмыкия республика Архівавана 18 верасня 2012.
  3. Звесткі Усерасійскага перапісу населньіцтва ў 2010 годзе Архівавана 1 мая 2020.
  4. Закон Республики Калмыкия от 20.12.2005 N 250-III-З (ред. от 24.09.2009) «Об организации местного самоуправления в Республике Калмыкия» (принят Постановлением Народного Хурала (Парламента) РК от 15.12.2005 N 786-III) Архівавана 14 снежня 2013.
  5. http://statrk.ru/munstat/Lists/municipal/AllItems.aspx(недаступная+спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Калмыкія
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара