wd wp Пошук:

Астраханская вобласць

Астраханская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, у Паўднёвай федэральнай акрузе. Вобласць размешчана на Прыкаспійскай нізіне ў месцы упадзення Волгі ў Каспійскае мора. Мяжуе з Валгаградскай вобласцю — на поўначы, з Калмыкіяй — на захадзе, з Казахстанам — на ўсходзе.

Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Астрахань. Вобласць была ўтворана 27 снежня 1943 года.

Вялікую частку тэрыторыі вобласці займае паўпустыня. Клімат рэзка засушлівы з нарастаннем засушлівасці з захаду на ўсход. Паўпустынныя тэрыторыі выкарыстоўваюць пераважна пад пашы. Асаблівы прыродны арэал уяўляе Волга-Ахтубінская даліна.

Нацыянальны склад: рускія (70,0 %), казахі (14,3 %), татары (7,0 %), украінцы (1,2 %), чачэнцы (1 %).

Вобласць падзяляецца на 11 раёнаў:

Буйнейшыя гарады: Астрахань, Ахтубінск, Знаменск.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации — 1993. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. Бабушкин побеждает на выборах губернатора Астраханской области с 75,64% голосов // КоммерсантъКоммерсантъ, 2019. — 125000 экз. — ISSN 1563-6380; 1561-347X

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Астраханская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара