wd wp Пошук:

Дэпартацыя

Не блытаць з Экстрадыцыя. Дэпарта́цыя — выгнанне асобы або групы асоб з мясціны або краіны. Можа таксама звацца высылкай, выгнаннем або катаргай.

Дэпартацыя — адміністрацыйнае выправаджэнне за межы Рэспублікі Беларусь — ужываецца ў дачыненні да замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства.

Артыкул 6.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.[1]

Ваенная акупацыя

49-ы артыкул 4-й Жэнеўскай канвенцыі забараняе дэпартацыю людзей на або з тэрыторыі, якая знаходзіцца пад акупацыяй:

Individual or mass forcible transfers, as well as deportations of protected persons from occupied territory to the territory of the Occupying Power or to that of any other country, occupied or not, are prohibited, regardless of their motive.... The Occupying Power shall not deport or transfer parts of its own civilian population into the territory it occupies.

Знешняя дэпартацыя

Дэпартацыя немцаў з Судэтаў пасля II сусветнай вайны

Кожная краіна пакідае за сабой магчымасць дэпартацыі іншаземцаў, нават доўгачасовых рэзідэнтаў. Тыя замежнікі, што ўчынілі сур’ёзныя правапарушэнні, нелегальна трапілі на тэрыторыю краіны, пратэрмінавалі сваю візу ці іншым чынам страцілі свой легальны статус, могуць быць дэпартаваны[2].

Ужо ў натуральным праве XVIII стагоддзя існавала пагадненне, што высяленне нацыі з тэрыторыі, якую тая насяляе, недапушчальна[3].

Дэпартацыя часта павінна быць зацверджаная судом або службовымі асобамі, што адрознівае яе ад адміністрацыйнай высылкі, калі асобе адмаўляецца ва ўездзе ў краіну[4].

Унутраная дэпартацыя

Дэпартацыя шахцёраў і іншых стачачнікаў з Лоўэла 12 ліпеня 1917 года

Дэпартацыя ў межах дзяржавы ў дачыненні да этнасаў таксама мае азначэнне перасяленне народаў. Тлумачэннем унутранай дэпартацыі народнасці, напрыклад, можа быць пагроза іх дапамогі ворагу падчас вайны або паўстання.

Напрыклад, падчас II сусветнай вайны паволжскія немцы, чачэнцы і крымскія татары былі дэпартаваны Сталінам ў Савецкім Саюзе (глядзіце Дэпартацыя народаў у СССР).

Дэпартацыі і халакост

Дэпартацыя падчас паўстання ў Варшаўскім гета[5]

Нацысцкая паліцыя дэпартавала яўрэяў і цыганаў у лагеры смерці або канцэнтрацыйныя лагеры (глядзіце Endlösung). Таму эўфемізм «дэпартацыя» ў дачыненні да Халакоста азначае хутчэй «адасланне на смерць».

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях Архівавана 27 жніўня 2011.
  2. Henckaerts, Mass Expulsion in Modern International Law and Practice, 1995, p. 5; Forsythe and Lawson, Encyclopedia of Human Rights, 1996, p. 53-54.
  3. глядзіце, напрыклад, Emerich de Vattel. § 90 // The Law of Nations — Principles of the Law of Nature, Applied to the Conduct and Affairs of Nations and Sovereigns. — Philadelphia, 1856. — (Кніга II).
  4. Fragomen and Bell, Immigration Fundamentals: A Guide to Law and Practice. New York: Practising Law Institute, 1996
  5. Восстание в Варшавском гетто Архівавана 15 мая 2018. - Яд ва-Шэм (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дэпартацыя
Катэгорыя·Пакаранні
Катэгорыя·Міграцыйнае права
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы