wd wp Пошук:

Казімір Глаcко

Казімір Глаcко (польск.: Kazimierz Hłasko, лац.: Casimirus Hlasko, англ.: Casimir Hlasko; 2 сакавіка 1784 — 27 студзеня 1831, Клонгоўз, Ірландыя[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі і Клонгоўз Вуд каледжа (Ірландыя).

12 жніўня 1799 г. уступіў у Таварыства Ісуса і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Вывучаў нямецкую мову ў Дынабургу (1801—1802) і філасофію ў Полацку (1802—1804). Выкладчык у класе інфімы і нямецкай мовы (1804—1805), а потым — рыторыкі, паэтыкі, геаметрыі, алгебры і нямецкай мовы (1805—1806) у Віцебску. У 1806—1807 гг. — выкладчык рыторыкі, паэтыкі, алгебры і нямецкай мовы у Дынабургу, у 1807—1808 гг. — намеснік рэгента канвікта і выкладчык нямецкай мовы ў Мсціславе, а ў 1808—1809 гг. — выкладчык рыторыкі, паэтыкі, алгебры, геаметрыі і нямецкай мовы ў Оршы[2]. У 1811 г. высвечаны на ксяндза[1].

Скончыўшы чатырохгадовы курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1813) працаваў у сваёй альма-матэр як прафесар логікі, метафізікі і матэматыкі (1814—1817), логікі метафізікі і заалогіі (1818—1819), логікі, дыялектыкі, метафізікі і этыкі (1819—1820). Таксама выкладаў грамадзянскае права. 15 жніўня 1817 г. склаў апошнія зарокі[2].

Пасля забароны дзейнасці Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі (1820) разам з двума іншымі полацкімі езуітамі — Францішкам Ксаверыям Стахоўскім і Адамам Пятрышчам — быў накіраваны ў Ірландыю. Працуючы са снежня 1820 г. як прафесар дагматычнай і маральнай тэалогіі Клонгоўз Вуд каледжа (англ.: Clongowes Wood College, лац.: Collegium Cluense; знаходзіцца каля горада Клэйн, графства Кілдэр), зрабіў значны ўнёсак у развіццё адукацыйнай праграмы гэтай на той час буйнейшай ірландскай навучальнай установы езуітаў[3][4][5]. (З верасня 1888 г. па чэрвень 1891 г. у гэтым прэстыжным каледжы, пакуль бацька мог аплаціць яго адукацыю, вучыўся знакаміты пісьменнік і паэт Джэймс Джойс[6]).

Казімір Глаcко памёр у Клонгоўз 27 студзеня 1831 г.[7] і пахаваны на мясцовых могілках побач з іншымі айцамі езуітамі[8].

Зноскі

  1. 1 2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  3. Oliver, George. Collections towards illustrating the biography of the Scotch, English, and Irish Members, S.J. — Exeter: W.C.Featherstone, 1838. — p. 231.
  4. Catalogs SJ 1774—1829. Hiberniae.
  5. Irish Jesuits since 1800 The Irish Monthly. Vol. 18, No. 199 (Jan., 1890), p. 9.
  6. Джеймс Джойс (1882—1941)
  7. Menology of the Society of Jesus. English-Speaking Assistancy: Comprising the Provinces of England, Ireland, Maryland and Missouri, Together with the Missions of Canada and New Orleans. Volume I. — London: Manresa Press, 1902. — p. 36.
  8. Spain, Maureen. CLONGOWES CEMETERY. Le Chéile Community Magazine. January 2015, № 331. — pp. 4-5. Архівавана 14 снежня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1831 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Дынабургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1784 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума