wd wp Пошук:

Кавыль

Кавы́ль[3] (Stipa) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя, шчыльнакустовыя расліны з моцным голым сцяблом вышынёй 30—150 см. Лісце вузкае, складзенае ўздоўж, шылападобнае. Суквецці — сціснутая або слабараскіданая мяцёлка з аднакветнымі двухполымі каласкамі. Плодзярняўка.

Арэал

Адрозніваецца каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых, субтрапічных і горных раёнах тропікаў абодвух паўшар’яў. Асноўныя расліны стэпаў, прэрый, пампасаў і паўпустынь.

Значэнне

Кармавыя, прамысловыя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. БелЭн, 1998

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара