wd wp Пошук:

Зяновец

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зяновец. Зяно́вец[4][5] (Cytisus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Біялагічнае апісанне

Лістападныя, зрэдку вечназялёныя кусты і кусцікі з прамастойнымі апушанымі парасткамі вышынёй да 3 м. Лісце чаргаванае, складанае (трайчастае), зрэдку простае, апушанае, на чаранках. Кветкі матыльковага тыпу, жаўтавата-белыя, зрэдку пурпуровыя ці ружаватыя, у пазухах лісця. Плод — струк.

Арэал і экалогія

Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы (пераважна ў Міжземнамор’і), у Заходняй Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Палесся часцей трапляецца зяновец рускі (Chamaecytisus ruthenicus)[6], у заходняй — зяновец рэгенсбургскі (Cytisus ratisbonensis). Растуць у хваёвых лясах, на ўзлесках, пясчаных месцах.

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны[5]. Існуюць ядавітыя віды[5].

Віды

Род налічвае каля 40 відаў (73[7] віды). Сярод іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (Праверана 9 мая 2010)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
  6. У некаторых класіфікацыях адносяць да іншага роду Chamaecytisus
  7. Cytisus(англ.)  // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара