wd wp Пошук:

Зыгмунт Мінейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінейка. Зыгмунт (Сігізмунд) Станіслававіч Мінейка, або Мінейка-Газдава (польск.: Zygmunt Mineyko; 14 мая 1840, Вільня — 27 снежня 1925, Афіны, Грэцыя; псеўданім: Баравы) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце.

Біяграфія

У 1852—1858 гадах Зыгмунт вучыўся ў гімназіі ў Вільні (у тыя ж гады вучнем гімназіі быў Францішак Багушэвіч[5]), а пасля яе заканчэння паступіў у Мікалаеўскае інжынернае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу[6], аднак ў 1861 годзе ён вярнуўся дадому, дзе прыняў ўдзел у польскіх маніфестацыях і агітацыі сярод сялян. Сярод іншага, Мінейка, пераапрануўшыся ў сялянскую вопратку, распаўсюджваў беларускі ананімны сатырычны твор «Гутарка старога дзеда». Ратуючыся ад арышту, Зыгмунт пакінуў Расейскую імперыю і прыбыў у Геную, дзе паступіў у Польскую ваенную школу, заснаваную Джузэпэ Гарыбальдзі. Пазней Мінейка чытаў там лекцыі пра ваенныя умацаванні[5][7][8].

У 1863 у атрадах М. Лангевіча. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета, камандзір атрада. 3(15) чэрвеня 1863 г. атрад быў разбіты пад Расолішкамі (цяпер у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці[9][10]), Мінейка палонены і прыгавораны да пакарання смерцю. Толькі праз хабар удалося змяніць прысуд на 12 гадоў катаргі ў Сібіры.

Адзін з кіраўнікоў арганізацыі ссыльных. У 1865 годзе З. Мінейка збег з катаргі разам з Вашкевічам і доктарам Акінчыцам, затым выехаў за мяжу. Скончыў акадэмію генштаба ў Парыжы (1868)[5][8].

Мінейка пражыў у Асманскай імперыі 20 гадоў. Будучы інжынерам, ён прымаў удзел у будаўніцтве чыгунак, мастоў і каналаў у Балгарыі, Фракіі, Фесаліі і Эпіры[11]. З 1891 года — у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт, быў папулярызатарам Алімпійскіх гульняў 1896 года ў Афінах, адкуль пісаў рэпартажы ў польскія газеты[5].

Першы раз пасля ўцёкаў з Сібіры наведаў радзіму ў 1911 годзе[12]. У 1922 і 1923 гадах наведаў Польшчу, дзе сустрэўся з маршалам Пілсудскім і атрымаў узнагароды за ўдзел у паўстанні 1863 года[13].

Ганаровы грамадзянін Грэцыі. Аўтар успамінаў.

Масон; быў у масонскіх ложах Расійскай імперыі, Францыі, Італіі, Грэцыі. На пахаванне Мінейкі ў Афінах прыехалі тысячы масонаў[8].

Ажаніўся з грачанкай Празерпінай Манарыс, іх дачка Зоф’я — жонка Георгіяса Папандрэу-старэйшага (1888—1968), вядомага палітыка, прэм’ер-міністра ўрада Грэцыі ў эміграцыі (1944—1945), а таксама ў 1963—1965 гадах.

Сын Георгіяса — Андрэас Папандрэу (1919—1996) быў стваральнікам PASOK, прэм’ерам Грэцыі ў 1981—1989 і 1993—1996 гадах. Праўнукам Зыгмунта Мінейкі з’яўляецца вядомы грэчаскі палітык, кіраўнік Усягрэчаскага сацыялістычнага руху (PASOK), прэм’ер-міністр Грэцыі ў 2009—2011 гадах Георгіяс Папандрэу-малодшы[14].

Памяць

У гонар Мінейкі названыя сярэдняя школа пры пасольстве Польшчы ў Афінах[15] і вуліца ў Ашмянах[16].

Зыгмут Мінейка згадваецца ў рамане Тадэвуша Канвіцкага «Польскі комплекс» (1977)[17].

Творы

Зноскі

  1. Swartz A. Zygmunt Mineyko — 2007.
  2. Zygmunt Mineyko // opac.vatlib.it
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 10 снежня 2019.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. 1 2 3 4 Кастусь Лашкевіч. TUTэйшыя ў свеце. Ліцвінскі элін — герой Грэцыі (бел.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (2 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.
  6. Мінейка, 2017, с. 8
  7. Inżynierowie polscy XIX i XX wieku, 2001, s. 160
  8. 1 2 3 Information about Members of the Family(англ.)  (10 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
  9. Мінейка, 2017, с. 533
  10. Эдвард Зайкоўскі. За зямлю і за волю (нявызн.). Культурна-асветнiцкi клуб «Спадчына». Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
  11. Jerzy Zdrada. Zygmunt Mineyko (1840—1925) and George Papandreou as family in Greece(англ.)  (9 кастрычніка 1999). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2019. Праверана 24 сакавіка 2021.
  12. Борис Клейн. Олимпийский мятеж. Окончание(руск.) . Русский глобус (6 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
  13. Inżynierowie polscy XIX i XX wieku, 2001, s. 162—163
  14. Праўнук беларускага паўстанца стане прэм’ер-міністрам Грэцыі (нявызн.). Наша Ніва (4 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2009. Праверана 21 мая 2021.
  15. Historia szkoły(польск.) . Zespol Szkół przy Ambasadzie RP w Atenach. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2019. Праверана 25 сакавіка 2021.
  16. Алина Санюк. Как наш земляк стал национальным героем Греции?(руск.) . Ошмяны.info (28 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  17. The Mineyko Genealogy(англ.)  (24 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Ваенныя інжынеры
Катэгорыя·Журналісты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Масоны Францыі
Катэгорыя·Мінейкі
Катэгорыя·Масоны ВУФ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эмігранты з Расійскай імперыі
Катэгорыя·Удзельнікі франка-прускай вайны
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мемуарысты
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Масоны Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Беларусы ў Грэцыі
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Прысуджаныя да смяротнага пакарання
Катэгорыя·Масоны Грэцыі
Катэгорыя·Масоны Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Класічныя археолагі
Катэгорыя·Ваенныя Грэцыі
Катэгорыя·Спартыўныя журналісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе