wd wp Пошук:

Джузэпэ Гарыбальдзі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарыбальдзі. Джузэпэ Гарыбальдзі[7] (італ.: Giuseppe Garibaldi; 4 ліпеня 1807, Ніца — 2 чэрвеня 1882, востраў Капрэра) — народны герой Італіі, палкаводзец, адзін з правадыроў Рысарджымента, літаратар. Разам з Каміла Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзіні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.

Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымента, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх ваенных кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фарміравання адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянерам. Гэтак ён быў прызначаны генералам часовым урадам у Мілане ў 1848 годзе, а таксама генералам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе ваенным міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспедыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.

Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за яго ўдзел у ваенных аперацыях у Паўднёвай Амерыцы і Еўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як Віктор Гюго, Аляксандр Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.

Згодна з апісаннем добраахвотнікі пад яго камандваннем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.

Зноскі

  1. 1 2 Joseph Garibaldi / Assemblée nationale
  2. 1 2 Giuseppe Garibaldi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118689592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118689592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  6. Аспремонте // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 3. — С. 182.
  7. Напісанне імя і прозвішча Джузэпэ Гарыбальдзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.75.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Рэвалюцыянеры Уругвая
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вялікія афіцэры Ваеннага ордэна Італіі
Нарадзіліся ў 1807 годзе
Памерлі 2 чэрвеня
Рэвалюцыянеры Бразіліі
Палітыкі Італіі
Удзельнікі франка-прускай вайны
Памерлі на Сардзініі
Пахаваныя ў Італіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 1882 годзе
Нарадзіліся 4 ліпеня
Масоны Італіі
Асобы
Мемуарысты Італіі
Рэвалюцыянеры Італіі
Нарадзіліся ў Ніцы
Вялікія майстры ВУІ