wd wp Пошук:

Зубнік дахавы

Зу́бнік дахавы[3], Палявая цыкорыя, Кашэчая трава[4] (Crepis tectorum) — від кветкавых раслін з роду Зубнік (Crepis) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Зубнік дахавы, курачча слепата[5], зубнік, малоччы, скерда[6][7], зубнік, палявая цыкор’я[6].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—70[4] см, з вертыкальным моцна галінастым коранем. Сцябло прамастойнае, адзіночнае, галінастае, часам фіялетавага колеру ў ніжняй частцы. Сцябловае лісце сядзячае, ланцэтна-лінейнай формы, з завернутым краем і сцяблоабдымнай асновай. Ніжняе лісце надрэзанае, суцэльнае або выемчаста-зубчастае, звужаецца ў чаранок. Кветкі жоўтага колеру, у кошыках дыяметрам 2—5[8] см на тонкіх, злёгку апушаных кветаносах. Кветкавыя кошыкі сабраныя ў шчыткападобныя ці мяцёльчата-шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка з рэбрамі і чубком.

Арэал і экалогія

Расліна распаўсюджана пераважна ва ўмераных абласцях Еўразіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Расце на аблогах, лугах, узлесках, каля жылля і дарог, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях, у садах і агародах. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[8].

Выкарыстанне

Лекавая расліна[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. 1 2 Скерда кровельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Зубнік
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі