wd wp Пошук:

Зоркаўка ланцэтападобная

Зо́ркаўка ланцэтападобная[3], Зоркаўка вялікакветная[4] (Stellaria holostea) — кветкавая расліна роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Назва

Зоркаўка ланцэтападобная, зоркаўка-пырнік, пырнік[5].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна. Пары лістоў ланцэтна-лінейныя, цвёрдыя, процілеглыя, у маладым стане накіраваны ўверх, але хутка прымаюць гарызантальнае становішча. Сцябло трымаецца вертыкальна (на апорах). Увосень сцябло ляжыць на зямлі. Кветкі ў рыхлым дыхазіяльным суквецці. Плод — каробачка.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[6]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах.

Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[7]. Расце ў лісцевых лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, у садах і агародах, на лясных палянах і ўзлесках, на пустках.

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  6. Taxon: Stellaria holostea L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  7. Звездчатка ланцетолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Зоркаўка