wd wp Пошук:

Земавіт I Мазавецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Земавіт.

Земавіт I Мазавецкі (польск.: Siemowit (Ziemowit) I mazowiecki, (каля 1215 — 23 чэрвеня 1262) — князь чэрскі (12471262), плоцкі (12481262), мазавецкі (12481262) і серадзскі (12591260), малодшы сын князя мазавецкага Конрада I і рускай князёўны Агафіі Святаславаўны Северскай. Адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.

Біяграфія

У 1247 годзе пасля смерці свайго бацькі, князя мазавецкага Конрада, Земавіт атрымаў у спадчынну частку Мазовіі са сталіцай у Чэрску. У 1248 годзе пасля смерці свайго бяздзетнага старэйшага брата, князя плоцкага Баляслава, Земавіт чэрскі атрымаў у валоданне астатнюю частку Мазовіі разам з Плоцкам, Візнай і Лівам. У 1248 годзе Земавіт мазавецкі разам з кракаўскім князем Баляславам Сарамлівым, князямі галіцкім Данілам Раманавічам і валынскім Васілька Раманавічам дзейсніў паспяховы ваенны паход на яцвягаў. У 1253 і 1255 гадах Земавіт мазавецкі распачаў два ваенныя паходы супраць яцвягаў.

У 1254 годзе ў Рачонжы Земавіт Мазавецкі заключыў дагавор з тэўтонскімі рыцарамі-крыжакамі аб падзеле яцвяжскай зямлі паміж Мазовіяй, Галіцыяй і Тэўтонскім ордэнам. У 1257 і 1260 гадах князь Земавіт мазавецкі двойчы падаўжаў мірныя дагаворы з Ордэнам.

23 чэрвеня 1262 года мазавецкі князь Земавіт I загінуў падчас уварвання ў Мазовію войска вялікага князя літоўскага Міндоўга. Яго старэйшы сын Конрад быў узяты ў палон і выведзены ў Літву. Новым мазавецкім князем стаў малодшы сын Баляслаў II, а рэгентам пры ім князь вялікапольскі Баляслаў Набожны (12621264), саюзнік Земавіта I Мазавецкага.

Сям’я

Быў жанаты на Пераяславе Данілаўне Галіцкай (пам. 1283), дачцы князя Данілы Раманавіча Галіцкага. Дзеці: Конрад II (каля 12501294), князь мазавецкі, чэрскі і плоцкі, Баляслаў II Мазавецкі (12511313), князь мазавецкі, плоцкі і чэрскі, Саламея, манашка.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1262 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1224 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1215 годзе
Катэгорыя·Мазавецкія Пясты