wd wp Пошук:

Баляслаў V Сарамлівы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баляслаў V.

Баляслаў V Сарамлівы (Калішскі; польск.: Bolesław Wstydliwy; 21 чэрвеня 1226 — 7 снежня 1279) — польскі князь (12431279), прадстаўнік дынастыі Пястаў. Сын Лешка Белага і Гржыміславы Луцкай.

Біяграфія

У 13-гадовым узросце ажаніўся з 15-гадовай Кунігундай (Кінгай), дачкой венгерскага караля Белы IV. Кунігунда вылучалася надзвычайнай набожнасцю і ўстрымлівалася ад шлюбных адносін. Рэлігійныя перакананні Баляслава не дазвалялі яму мець па-за шлюбную сувязь, таму дзяцей у яго не было. Менавіта з гэтай прычыны Баляслаў атрымаў мянушку «Сарамлівы».

З 9-гадовага ўзросту валадар Малой Польшчы сярод дзяржавы, якая распалася на ўдзелы. Узыйшоў на прастол пад апекай князя Вялікай Польшчы (Гнезна) Генрыха Барадатага. У 1241 годзе пасля бітваў з манголамі пры Хмельніку і пры Легніцах і выгнання з Кракава свайго дзядзькі Конрада Мазавецкага стаў кракаўскім князем, гэта значыць заняў дамінуючую пазіцыю сярод удзельных князёў. Кракаў, разбураны татарамі, быў ізноў адбудаваны. У 1245 годзе Баляслаў V паслаў войскі на дапамогу венграм, але яны былі разбіты ў Яраслаўскай бітве. У 1259-60 гадах манголы на чале з Бурундаем ізноў уварваліся ў Польшчу разам з войскамі галіцка-валынскіх князёў, якія аддалі перавагу супраціўленню сумесны паход на захад.

Эпоха Баляслава V адзначылася не толькі вайной з манголамі, але і аддзяленнем Сілезіі ад Польшчы, унутранымі разладамі, у выніку якіх вельмі аслабела княжацкая ўлада, а ўплыў арыстакратыі і духавенства, наадварот, узмацніўся. У выніку ўнутранай бязладзіцы і знешняй пагрозы Баляславу V прыйшлося бегчы з краіны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Князі польскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1279 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1226 годзе