wd wp Пошук:

Баляслаў I Мазавецкі

Баляслаў I Мазавецкі (польск.: Bolesław I mazowiecki; каля 1208 — пасля 25 лютага 1248) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці. Князь добжынскі (12271229, 12471248), сандамірскі (12321238), серадзскі (12331234), плоцкі (12341248) і мазавецкі (1247-1248), старэйшы сын князя мазавецкага Конрада I і князёўны Агафіі Святаславаўны Ноўгарад-Северскай.

Біяграфія

У 1227 годзе Баляслаў атрымаў ва ўдзельнае валоданне ад бацькі Конрада Мазавецкага Добжынскую зямлю. У 1229 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада Мазавецкага, які заняў кракаўскі княжацкі сталец, частку Сандамірскай зямлі з горадам Радым. У 1233 годзе Баляслаў набыў Серадзскую зямлю. У 1234 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада ва ўдзельнае валоданне частку Мазовіі са сталіцай у Плоцку. У жніўні 1247 г. пасля смерці свайго бацькі Конрада Баляслаў стаў самастойна кіраваць у Мазовіі і Добжынскай зямлі.

Сям’я

Баляслаў Мазавецкі быў двойчы жанаты. У першым шлюбе быў жанаты на Гертрудзе (пам. каля 1234), дачцы князя сілезскага і кракаўскага Генрыха II Набожнага. У 1244 годзе другі раз ажаніўся з рускай князёўнай Анастасіяй, дачкой князя Аляксандра Усеваладавіча Белзскага. Ад двух шлюбаў не меў нашчадства.

Зноскі

  1. WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 10 ліпеня 2019.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Мазавецкія Пясты
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1248 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1208 годзе