wd wp Пошук:

Раздавім фашысцкую гадзіну

«Раздавім фашысцкую гадзіну», №38, 1942

«Разда́вім фашы́сцкую га́дзіну» — сатырычнае выданне для партызан і насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Выдавалася з ліпеня 1941 г. да мая 1945 г. (да сакавіка 1942 г. агітплакат на рускай мове — руск.: «Раздавим фашистскую гадину»). З сакавіка 1942 г. газета-плакат, пазней — сатырычны часопіс ЦК КП(б)Б. Спачатку выдаваўся ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе, у Маскве, у Навабеліцы, Мінску. Выданне змяшчала фельетоны, памфлеты, літаратурныя творы, карыкатуры, якія высмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да барацьбы з ворагам.

У выданні друкаваліся творы Я. Коласа, Я. Купалы, А. Астрэйкі, П. Броўкі, Я. Брыля, К. Крапівы, К. Чорнага, І. Ахрэмчыка, Л. Брадатага, А. Волкава[1] і іншых пісьменнікаў і мастакоў.

Са снежня 1945 г. выданне пачало выходзіць як сатырычна-гумарыстычны часопіс «Вожык»

Зноскі

  1. Волков и «Вожык»(недаступная спасылка) // Газета «Рэспубліка», № 81 (5496). Пятница, 04 мая 2012 г. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Партызанскі рух падчас Вялікай Айчыннай вайны
Сродкі масавай інфармацыі Беларусі
Вялікая Айчынная вайна