wd wp Пошук:

Заходнепалеская мова

Заходнепалеская мова (саманазвы: заходышнополiська лытырацька волода, полiська мова, jiтвjежа волода) — усходнеславянская мікрамова, базуецца на аднайменным дыялекце, які ў генетычных адносінах сінтэзуе ў сабе рысы беларускага і ўкраінскага тыпу.

Пашырэнне

Арэал пашырэння палескіх (заходнепалескіх) гаворак на Беларусі выдзелена жоўтым колерам

Заходнепалескія гаворкі на Беларусі лакалізуюцца ў Брэсцка-Пінскім Палессі. Арэал іх пашырэння на поўначы і ўсходзе абмяжоўваецца лініяй: на поўдзень ад Шарашова, Пружанаў, Бярозы, на поўнач ад Белаазёрска, на поўдзень ад Целяхан, на паўночны ўсход ад Лагішына і Пагоста Загародскага, на паўднёвы захад ад Лунінца, на ўсход ад Дубая, на паўночны ўсход ад Століна і Стругі. Паўднёвая частка арэалу закранае паўночны захад Украіны.

Гісторыя

На фарміраванне дыялектнага ландшафту Заходняга Палесся аказалі ўплыў розныя фактары. На думку некаторых даследчыкаў, Заходняе Палессе з’яўлялася часткай славянскай прарадзімы або адной з зон старажытнай міграцыі праславян. Старажытнае славянскае насельніцтва гэтай вобласці было, відаць, цясней звязана з паўднёва-заходнімі славянскімі групамі, чым з усходнімі, паколькі старадаўняя мяжа ў зоне рассялення праславян праходзіла па рацэ Гарынь. Пазней гэта мяжа перамясцілася на Заходні Буг. У 2-й палове I тысячагоддзя н. э. археалагічныя комплексы Брэсцка-Пінскага і Валынскага Палесся не былі ні тыпова дрыгавіцкімі, ні тыпова валынянскімі, ні тыпова драўлянскімі. Не выключана, што тут знаходзілася асобнае ўсходнеславянскае племя. Відаць, на рубяжы VII—VIII ст. асноўныя групы мясцовага насельніцтва Заходняга Палесся ўвайшлі ў валынянскі саюз. 3 канца X ст. узмацняецца дрыгавіцкі ўплыў, асабліва ў паўночна-заходняй частцы рэгіёна. 3 X ст. мелі месца перасяленні асобных груп ятвягаў з паўночнага захаду. Відаць, быў прыліў насельніцтва з Валыні ў XIII—XV ст.

Сучасныя дыялектныя тыпы заходнепалескіх гаворак, магчыма, адлюстроўваюць пэўныя моўныя асаблівасці старых міграцыйных рухаў. Наклалі адбітак на дыялектны ландшафт Заходняга Палесся і пазнейшыя дзяржаўныя і адміністрацыйныя межы. Так, відаць не выпадкова мяжа паміж заходне- і ўсходнезагародскай дыялектнымі зонамі супадае з мяжой паміж сярэдневяковымі Берасцейскай і Пінскай землямі, мяжа радастаўскай мікразоны — з участкам літоўска-польскай граніцы ў XIV—XVIII ст., мяжа сярэднепагарынскіх гаворак — з мяжой Дубровіцкага княства ў XII—XV ст.

Рэдкія прыклады нерэгулярнага пісьмовага прымянення мясцовых гаворак адзначаныя на Палессі ўжо ў XVI і XVII ст. У XIX ст. па-палеску піша вершы Франц Савіч, пазней Мікола Янчук. У 1907 г. з’явіўся першы друкаваны палескі буквар (лемантар).

Фарміраванне заходнепалескай літаратурнай мікрамовы пачалося ў 1980-я гады дзякуючы намаганням філолага і паэта Міколы Шэляговіча па кадыфікацыі гаворак Заходняга Палесся. Затым на Беларусі было заснавана таварыства «Поліссе» і пачаў выдавацца адмысловы бюлетэнь. На заходнепалескай мікрамове ў перыяд з 1989 г. да 1994 г. друкавалася частка матэрыялаў у газеце «Збудінне».

У 2021 годзе ўраджэнец Пінска Аляксей Дзікавіцкі выдаў зборнік вершаў і эсэ «Оньдэ», напісаны роднай мовай[1].

Пісьменства

Для запісу заходнепалескай мовы выкарыстоўвалася кірыліца з літарай j (ёт). Былі таксама спробы ўвесці лацініцу (у чэшскім варыянце).

Лінгвістычныя асаблівасці

Галоўныя асаблівасці заходнепалескіх гаворак:

Адрозніваюцца 4 дыялектныя тыпы: сярэднезагародскі, паўднёвазагародскі, паўночназагародскі і тараканскі. Выдзяляецца шэраг спецыфічных рыс перыферыйных заходнепалескіх гаворак, якія адрозніваюць гэтыя гаворкі ад асноўнага заходнепалескага дыялектнага масіву.

Прыклад тэксту

Верш Аляксандра Ірванэця «Дзякуем перабудове»:

Батьку, мамо, свето в нас, свето!

Выйшла на нашиjі мовы газэта!

Шэ ны газэта — шэ но бочына,

Алэ зрадніты сыба ны прычына?

Славмо-жэ ріднэньку пырыбудову,

Шо отчынее заганьбляну мову!

Дыялекты

Дыялектныя мікразоны заходнепалескага арэала:

Літаратура

Спасылкі

  1. kamunikat.org
Тэмы гэтай старонкі (6):
Усходнеславянскія мовы
Заходняе Палессе
Беларуская дыялекталогія
Славянскія мікрамовы
Мовы Беларусі
Мовы Украіны