wd wp Пошук:

Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт

Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт (укр.: Запорізький національний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Запарожжы.

Гісторыя

11 жніўня 1930 г. Саўнаркам УССР зацвердзіў пералік інстытутаў, сярод якіх пад нумарам 27 значыўся Запарожскі інстытут народнай адукацыі. Праз год інстытут народнай адукацыі перайменавалі ў педагагічны інстытут прафесійнай адукацыі, а ў 1933 г. ён атрымаў новую назву – Запарожскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1982 г. на базе Запарожскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута быў створаны Запарожскі дзяржаўны ўніверсітэт. 16 жніўня 1985 г. ён быў ператвораны ў класічны ўніверсітэт. 24 снежня 2004 г. Указам Прэзідэнта Украіны Запарожскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага.

Рэйтынг

У ліпені 2016 г. універсітэт па версіі міжнароднага рэйтынгу Webometrics заняў 22 месца сярод украінскіх ВНУ. Вышэйшай пазіцыі не прадэманстраваў ні адзін універсітэт вобласці. Па паказчыках міжнароднага рэйтынгу Webometrics Ranking of world’s Universities у студзені 2017 г. універсітэт заняў 14 пазіцыю сярод украінскіх ВНУ і 3234 месца ў агульным сусветным рэйтынгу. У студзені 2018 г. універсітэт заняў 11 пазіцыю з 392 магчымых у рэйтынгу паказчыкаў уступнай кампаніі сярод ВНУ Украіны, які апублікавала інфармацыйная сістэма «ОСВІТА.UA». У жніўні 2018 г. універсітэт заняў 12 пазіцыю сярод украінскіх ВНУ па паказчыках летняга рэйтынгу Webometrics Ranking of World’s Universities. У ліпені 2018 г. паводле звестак партала IGotoWorld.com ЗНУ ўвайшоў у спіс 12 самых прыгожых універсітэтаў Украіны. Паводле рэйтынгу сусветных універсітэтаў па ўзроўні іх прысутнасці ў інтэрнэт-сеткі ад Webometrics Ranking of world’s Universities універсітэт у 2018 г. упэўнена ўвайшоў у ТОП-15 украінскіх устаноў вышэйшай адукацыі, заняўшы 11 радок. Паводле рэйтынгу Ukrainian University Ranking 2019, універсітэт заняў 20 месца. У 2019 г. па дадзеных адукацыйнага рэсурсу «Освіта.UА", які апублікаваў кансалідаваны рэйтынг устаноў вышэйшай адукацыі Украіны, універсітэт заняў 56 месца. Па дадзеных Інфармацыйнай сістэмы “Освіта.UA” ЗНУ ўвайшоў у топ-20 украінскіх вышэйшых навучальных устаноў па колькасці пададзеных заяў у 2019 г., заняўшы 11 месца ў рэйтынгу.

Структура

Агульныя факультэты

Інжынерны інстытут

Каледжы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·1930 год ва Украіне
Катэгорыя·Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Запарожжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны