wd wp Пошук:

Юрый Васілевіч Шпіт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шпіт. Юрый Васілевіч Шпіт (нар. 9 лістапада 1930, г. Запарожжа, Украіна — 4 снежня 2008, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969). Дацэнт (1963)[1]. Акадэмік Расійскай Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук.

Біяграфія

У 1954 годзе скончыў архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў у Белдзяржпраекце[1], у 19641975 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, з 1976 года дырэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва, адначасова з 1967 года выкладаў у БПІ1968 дацэнт). 3 1990 прэзідэнт Асацыяцыі праектных арганізацый Беларусі (Беласпраект)[2].

У 19902002 гг. — кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[3].

Памёр у 4 снежня 2008 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. З 1970 па 1973 г. — старшыня праўлення СА БССР. Член КПСС з 1963 года[1].

Творчасць

Кінатэатр «Мінск» у Наваполацку
Будынак Магілёўскага абласнога камітэта КПБ
Будынак гаркама КПБ і гарвыканкама ў Бабруйску

Найбольш значныя работы: комплекс буйнапанельных жылых дамоў па вуліцы Талбухіна (1965), жылыя дамы па прасп. Леніна[1], вуліцах Я. Коласа, Чырвонаармейскай, Карла Маркса (19601970-я гг.), будынкі кінатэатра «Партызан» (1967; усе ў Мінску), кінатэатр «Мінск», планіроўка і забудова вул. Маладзёжнай у Наваполацку (19711980)[1], абкама КПБ у Магілёве (1971), гаркама КПБ у Бабруйску (1976, абодва ў сааўт.), жылыя дамы ў Гомелі, Магілёве і інш. гарадах (19601970-я г.), будынкі гасцініцы «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы (1974) пад Мінскам, санаторыя «Беларусь»[ru] у Місхоры Крымскай вобласці (1974)[2], храм святога апостала Андрэя Першазваннага на праспекце Ракасоўскага[3].

Адзін з кіраўнікоў і аўтараў серый тыпавых праектаў жылых дамоў з палепшанымі кватэрамі і жылых дамоў з блок-пакояў (1960-70)[1], інтэрнатаў, школ і інш. будынкаў, шэрага праектаў планіроўкі і забудовы асобных раёнаў у Мінску, абласных цэнтрах Беларусі, Наваполацку, Светлагорску і інш. (19501980-я г.) Кіраўнік распрацоўкі Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі (19861989). Аўтар помніка вызваліцелям у Віцебску і манумента партызанам Вілейшчыны на воз. Нарач у Мядзельскім раёне (1968). У 19701973 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

Больш за 30 навуковых прац, у т.л. «Грамадзянскае будаўніцтва і архітэктура ў Беларускай ССР» (1968), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (1972), «Гарады і сістэмы рассялення Беларускай ССР» (1979), «Удасканаленне тэрытарыяльнай арганізацыі прамысловасці ў эканамічным раёне (рэспубліцы)» (1980), «Рэкамендацыі па тэрытарыяльнай арганізацыі Беларускай ССР» (1987) — усе ў аўтарскім калектыве[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), граматамі Саюза архітэктараў СССР[4]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 за ўдзел у планіроўцы і забудове г. Наваполацка[2].

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Шпит Юрий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 3 4 Папова Ія Міхайлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 1 2 Шпіт Юрый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  4. Юрий Шпит — зодчий, ученый, педагог

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары Наваполацка
Катэгорыя·Архітэктары Бабруйска
Катэгорыя·Старшыні Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожжы
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Акадэмікі Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук