wd wp Пошук:

Бельфор

Бельфор (фр.: Belfort) — горад на ўсходзе Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Тэрыторыя Бельфор.

Транспартны вузел ля горнага праходу паміж Вагезамі і Юра («Бургундскія вароты»). У мінулым Бельфор — крэпасць, якая вытрымала шэраг аблог (1814, 1815, 1870—1871), праіснавала да Першай сусветнай вайны. Паблізу ад Бельфора — знакамітая царква Нотр-Дам-дзю-О.

Гісторыя

Бельфор размешчаны ў вельмі стратэгічным месцы, у Вагезай і Юрай, на шляху, які злучае Рэйн і Рону. Месца, дзе зараз стаіць горад, было заселена ў гала-рымскую эпоху і ў хроніках XIII стагоддзя згадваецца як валоданне графаў Манбельяра, якія надалі паселішчу статус горада ў 1307 годзе.

Раней аўстрыйскае валоданне, Бельфор быў перададзены Францыі паводле Вестфальскага міру 1648 года, па заканчэнню Трыццацігадовай вайны. Умацаванні горада былі пашыраны і развіты, дзякуючы ваеннаму архітэктару Людовіка XIV Вабана.

Выгляд заходняй часткі Бельфора

Найбольш вядомая гістарычная падзея, звязаная з горадам — яго гераічная абарона падчас франка-прускай вайны 18701871 гадоў. На працягу 103 дзён з лістапада 1870 года па студзень 1871 года гарнізон крэпасці пад камандаваннем палкоўніка П’ера Данфер-Рашро вытрымліваў аблогу нямецкіх войскаў у суправаджэнні артылерыйскіх абстрэлаў.

FIMU

Штогод у Бельфоре праводзіцца міжнародны фестываль універсітэцкай музыкі Festival International de Musique Universitaire (FIMU). У маі з розных краін у горад з’язджаюцца да 2500 выканаўцаў, галоўным чынам студэнтаў. Фестываль доўжыцца тры дня. Усе канцэрты і паказы бясплатныя, яны учыняюцца на 14 сцэнах у зачыненых памяшканнях, пад голым небам і проста на вуліцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бельфор
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Тэрыторыя Бельфор
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады, узнагароджаныя ордэнам Ганаровага легіёна