wd wp Пошук:

Залаты Купідон

«Залаты Купідон» — літаратурная прэмія, якую атрымліваў пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшая кніга года». Уручалася ў 2006—2014 гадах. Прозвішчы пераможцаў станавіліся вядомымі на Свяце беларускага пісьменства. Пераемнікам «Залатога Купідона» лічыцца Нацыянальная літаратурная прэмія[1].

Гісторыя. Апісанне

Літаратурная прэмія «Залаты Купідон» зацверджана ў 2006 годзе Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскі гарвыканкам. Першае ўзнагароджанне адбылося 2 верасня 2007 года ў Шклове падчас святкавання 14-га «Дня беларускага пісьменства».

У літаратурным конкурсе ацэньваюцца творы па жанрах. У Палажэнні конкурсу засведчана, што прэміі даюцца за прозу, паэзію, драматургію, дзіцячую літаратуру і крытыку. Паводле ўмоў конкурсу, творы павінны прайсці экспертную ацэнку профільнай секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уладальнікі першых месцаў атрымліваюць статуэтку «Залаты Купідон», акрамя гэтага яны атрымліваюць дыплом і грашовую прэмію ў памеры пятнаццаці базавых велічынь. За другое месца — прэмія ў памеры дзесяці, за трэцяе — у памеры пяці базавых велічынь.

Ідэя заснавання прэміі належыла старшыне Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтару шматлікіх папулярных раманаў Мікалаю Чаргінцу. Скульптура выканана з бронзы па эскізе скульптара Уладзіміра Жбанава. Ідэю літаратурнай прэміі скульптар увасобіў у вобразе прыгожага купідона. Памер статуэткі — 30 сантыметраў у вышыню, важыць каля чатырох кілаграмаў[2].

Пералік лаўрэатаў

2006

2007

2008

2009

2010

2011

2012

У намінацыі «проза» пераможца не выяўлены[3].

2013

Зноскі

  1. Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі (нявызн.). Sputnik Беларусь (28 жніўня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  2. Наталля Кірпічэнкава.. “Залаты Купідон” стрэліць трапна (нявызн.). kimpress.by. Праверана 15 мая 2015.
  3. Стах Р. Віншуем пераможцаў! // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 30 жніўня. — № 34. — С. 3.
  4. Яна Явіч. Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Беларускія літаратурныя прэміі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароды паводле алфавіта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы