wd wp Пошук:

Анатоль Фёдаравіч Мяснікоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяснікоў. Анатоль Фёдаравіч Мяснікоў (15 ліпеня 1950, в. Шмідзельшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 21 красавіка 2011) — беларускі гісторык і публіцыст. Кандыдат гістарычных навук (1987).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). Працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Звязда» (з 1978 года).

З 1995 года — прэс-сакратар Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1996—1999 гадах працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік».

З 1976 года — член Саюза журналістаў рэспублікі, з 2001 года — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

З 2007 года — загадчык кафедры Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў гісторыю Беларусі XIX—XX стст., праблемы беларускай журналістыкі і міжнацыянальных адносін у Рэспубліцы Беларусь.

Аўтар кніг: «Сацыялістычнае спаборніцтва і друк Беларусі» (1980), «Айчыне адданыя сыны: гістарычныя нарысы» (1997), «Дзеля гэтага варта жыць: публіцыстыка, дыялогі, эсэ» (2000), «Гісторыя Беларусі: ад старажытнасці да нашых дзён» (2004), «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» (2005), «Талент быць чалавекам» (2005, сумесна з Г. І. Авсянкінай), «Сто асоб беларускай гісторыі» (2-е выд., 2009), «Сто асоб беларускага спорту» (2009; у 2010 годзе атрымаў Рэспубліканскую прэмію «Залаты купідон»), дакументальных аповесцей і нарысаў пра Я. А. Адамовіча, А. Л. Бурбіса, Д. Ф. Прышчэпава, А. А. Смоліча, І. П. Убарэвіча, М. С. Чарота, А. Г. Чарвякова і інш[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Памерлі 21 красавіка
Выкладчыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 15 ліпеня
Журналісты Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Вучоныя паводле алфавіта
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Нарадзіліся ў 1950 годзе
Памерлі ў 2011 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Асобы
Выпускнікі БДУ
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»