wd wp Пошук:

Алесь Савіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі.

Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі; вядомы як Алесь Савіцкі; 8 студзеня 1924, Полацк5 кастрычніка 2015) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987). Член Саюза пісьменнікаў СССР і СП БССР з 1961 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям’і кадравага афіцэра Чырвонай Арміі. З 1942 года — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 года — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гадах — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, у 1961 годзе — аспірантуру пры ім. У 1961—1962 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962—1969 гадах — вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969—1973 гадах загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. Памёр 5 кастрычніка 2015 года[1].

Творы

Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1943 года (Ветрынскі раён, газета «Чырвоная звязда»). Першы празаічны твор апублікаваны ў 1948 годзе (полацкая абласная газета «Бальшавіцкі сцяг»). Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцяў для дзяцей. Шэраг твораў перакладзены на рускую, украінскую, узбекскую, грузінскую, славацкую мовы.

Бібліяграфія

Мастацкія аповесці

Дакументальная аповесць

Раманы

Узнагароды і прэміі

Літаратура

Зноскі

  1. Памёр пісьменнік Алесь Савіцкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (50):
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём Жукава
Пісьменнікі паводле алфавіта
Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Пісьменнікі-сацрэалісты
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Рускамоўныя пісьменнікі
Памерлі 5 кастрычніка
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў 2015 годзе
Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Памерлі ў Мінску
Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Публіцысты СССР
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Пісьменнікі СССР
Публіцысты паводле алфавіта
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Члены КПСС
Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Пісьменнікі XX стагоддзя
Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Кавалеры ордэна Славы
Грамадскія дзеячы Беларусі
Беларускамоўныя пісьменнікі
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Нарадзіліся ў Полацку
Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровыя грамадзяне Полацка
Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Пісьменнікі Беларусі
Публіцысты Беларусі
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся ў 1924 годзе
Нарадзіліся 8 студзеня
Дзіцячыя пісьменнікі СССР
Асобы
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі