wd wp Пошук:

Казімір Вікенцьевіч Камейша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камейша. Казімір Вікенцьевіч Камейша (4 снежня 1943, вёска Малыя Навікі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў завочнае беларускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1963—1966), быў літсупрацоўнікам валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» (1967—1968). З 1968 г. — старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1979—1981 гг. працаваў у часопісе «Полымя», з 1981 — у часопісе «Вясёлка». У 1988—? гг. — рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць». Пазней працаваў у часопісе «Полымя» і альманаху «Вожык».

Творчасць

У рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (вершы і паэмы, 1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (вершы і паэма, 1985), «Пярэймы дня» (вершы і паэмы, 1988).

Выдаў кнігі паэзіі для дзяцей «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Добры дзень, шафёр» (1988) і кнігу прозы «Духмянае дзіва» (1984).

Перакладаў творы рускіх, славацкіх, і ўкраінскіх пісьменнікаў на беларускую мову.

Аўтар зборніка лірычных запісаў і мініяцюр «Паміж кубкам і вуснамі» (2010).

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17 снежня 2020 г. № 464 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі са славацкай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Вясёлка»
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»