wd wp Пошук:

Закарпацкая нізіна

Закарпацкая нізіна ва Украіне

Закарпацкая нізіна (Прыцісянская нізіна; укр.: Закарпатська низовина, Притисяньска низовина) — нізіна на паўднёвым захадзе Украіны, паўночна-ўсходняя ўскраіна Сярэднедунайскай раўніны.

Паверхня плоская, слаба нахіленая ад перадгор’яў Карпат да паўднёвага захаду. Нізіна дрэнажуецца ракой Ціса і яе прытокамі — Баржавай, Латарыцай, Ужам. Глебы пераважна дзярновыя (ападзоленыя і аглеяныя) і алювіяльныя, месцамі лугава-балотныя. Значная частка тэрыторыі разарана і занята пасевамі збожжавых (пшаніца, кукуруза) і тэхнічных культур (сланечнік, тытунь), а таксама садамі і вінаграднікамі. Месцамі сустракаюцца невялікія гаі дубова-грабавых лясоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Нізіны паводле алфавіта
Катэгорыя·Нізіны Украіны