wd wp Пошук:

Завоссе

Заво́ссе[1] (трансліт.: Zavossie, руск.: Заосье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 24 км на поўнач ад Баранавічаў, за 3 км ад вёскі выток Шчары. Насельніцтва 26 жыхароў, 16 гаспадарак (2005).

Гісторыя

Напалеон Орда, Двор Міцкевічаў у Завоссі

У Завоссі быў двор і фальварак сям’і Міцкевічаў. Лічыцца, што ў гэтым двары ў 1798 годзе нарадзіўся паэт Адам Міцкевіч [2][3] (у метрыцы не пазначана месца нараджэння).

У 1806 годзе маёнтак перайшоў да Стыпулкоўскіх, у 1831 годзе канфіскаваны ўрадам Расійскай імперыі за ўдзел Люцыяна Стыпулкоўскага ў паўстанні 1830-1831 гадоў.

Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе—вёска, 2 маёнткі і фальварак[4].

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета[4]. У 1927 годзе польскім войскам у Завоссі ўсталяваны абеліск у гонар Адама Міцкевіча.

З 1939 года ў БССР, былі 2 вёскі з назвай Завоссе. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 – Брэсцкай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне[4].

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 4 вяскоўцы[4].

У 1996 годзе двор і прылеглыя тэрыторыі рэканструяваны.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Mickiewicz Adam Bernard Архівавана 20 верасня 2011. (у:) Internetowa encyklopedia PWN (польск.)
  3. Ksawery Pruszyński, Opowieść o Mickiewiczu, Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», Warszawa 1998, ss. 7-8. (польск.)
  4. 1 2 3 4 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  5. РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области
  6. Куды зьнік абэліск Міцкевічу ў Завосьсі?

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сталовіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Завоссе