Жару́шнік лясны[3][4][5][6] (Rorippa sylvestris) — від кветкавых раслін з роду Жарушнік (Rorippa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—50 см. Сцябло звычайна разгалінаванае, прамастойнае або прыўзнятае. Лісце перыста-рассечанае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на чаранках. Пялёсткі кветак удвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — стручок даўжынёй 4—14 мм.
Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі[7]. Інвазіўны від[8] у ЗША.
Расце па берагах вадаёмаў, вільготных і забалочаных месцах. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Святлолюбівая расліна, якая добра пераносіць цень. Гіграфіт, мезафіт, эўтроф[9].