wd wp Пошук:

Жарушнік

Жару́шнік[3][4] (Rorippa) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Налічвае каля 70 відаў, пашыраных ва ўмераных і трапічных раёнах. Растуць на лугах, балотах, берагах вадаёмаў і ў вадзе.

Батанічнае апісанне

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або прыўзнятымі разгалінаванымі сцёбламі. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае, чаргаванае. Кветкі дробныя, у густых гронках, жаўтаватага колеру. Плод — стручок або стручочак.

Лекавыя, меданосныя і кармавыя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.

Некаторыя віды

1. Rorippa sylvestris Жарушнік лясны
2. Rorippa palustris Жарушнік балотны
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Жарушнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак