wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў

Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў (14 лістапада 1898, г. Пецярбург — 3 лютага 1983) — беларускі савецкі вучоны ў галіне фізічнай хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акадэмік АН БССР (1950, член-карэспандэнт з 1947), доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1934)[1].

Біяграфія

Скончыў Петраградскі тэхналагічны інстытут у 1923. У 1935-41 і 1945-61 прафесар, загадчык кафедры шкла і сілікатаў БПІ, у 1950-60 загадчык лабараторыі фізікахімію і тэхналогіі сілікатаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па сінтэзу неарганічнага шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнню залежнасці уласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хімічнага складу і будовы[1]. Распрацаваў метад датыроўкі і вызначэння лакальнай прыналежнасці старажытнага і сярэднявечнага шкла на падставе яго хімічнага тып[1].

Навуковыя працы

Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій[2].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1951 за манаграфіі «М. В. Ламаносаў і яго праца па хіміі і тэхналогіі сілікатаў» (М.; Л., 1948) і «Дзмітрый Іванавіч Вінаградаў — стваральнік рускага фарфору» (М.; Л., 1950)[2].

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1945, 1948), медалямі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Безбородов Михаил Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  2. 1 2 3 Акадэмік БЕЗБАРОДАЎ Міхаіл Аляксеевіч (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў