wd wp Пошук:

Эбаніт

Эбані́т (ад стар.-грэч.: Ἔβενος - чорнае дрэва) — вулканізаваны натуральны або сінтэтычны каўчук з вялікім утрыманнем серы (30—50 % у разліку на масу каўчуку), звычайна цёмна-бурага або чорнага колеру. У якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваецца эбанітавы і вугальны пыл, крэйда, каалін, тальк і інш.

Уласцівасці

У адрозненне ад мяккай гумы, эбаніт не мае высокай эластычнасці пры звычайных тэмпературах і нагадвае цвёрдую пластмасу. Валодае добрымі электраізаляцыйнымі ўласцівасцямі, негіграскапічыны, устойлівы да ўздзеяння кіслот і шчолачаў. Здольны да механічнай апрацоўкі.

Недахопамі эбанітаў з’яўляецца іх ломкасць, здольнасць разбурацца ў акісляльніках, хлараваных і араматычных вуглевадародах. Пад непасрэдным уздзеяннем сонечнага святла на паверхні эбанітаў утвараецца серная кіслата, якая змяншае паверхневае электрычнае супраціўленне.

Выкарыстанне

Эбаніты галоўным чынам выкарыстоўваюцца ў электратэхніцы (выраб дэталяў электрычных прылад, акумулятарных бакаў). Таксама выкарыстоўваюцца пры вырабе ёмістасцей, выкарыстоўваемых у агрэсіўным асяроддзі, гуміраванні хімічнай апаратуры.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палімеры
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum