wd wp Пошук:

Друць

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Друць (значэнні).

Друць — рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, правы прыток Дняпра.

Даўжыня ракі 295 км. Плошча вадазбору 5020 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 31,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 105,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі

Друць Аслік Вабіч Грэза

Справа: Аслік, Малыш, Вядзерка, Даўжанка, Вепрынка, Белая, Дабрыца, Каменка. Злева: Крывая, Няропля, Вабіч, Арлянка, Балонаўка, Грэза, Узбінка.

На рацэ

Гарады: Талачын, Круглае, Бялынічы, Рагачоў. Вёскі: Друцк. Вадасховішчы: Талачынскае, Чыгірынскае, Цяцёрынскае. Зоны адпачынку: Чыгірынка, Маліна, Друць, Лужкі.

У 1948 годзе на рацэ Друць была пабудавана і пушчана ў эксплуатацыю малая гідраэлектрастанцыя калгаса «Перамога» Ляснянскага сельсавета, на цяперашні момант не існуе[1].

Агульнае

Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Раздольная Талачынскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне Рагачова. Агульная даўжыня рачной сістэмы Друці складае 2000 км, густата рачной сеткі — 0,39 км/км³. Вадазбор у вярхоўі — ў межах Аршанскага ўзвышша, на астатнім працягу — ва ўсходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Суднаходная ніжэй плаціны Чыгірынскага вадасховішча (за 84 км ад вусця) у паўнаводны перыяд.

Асаблівасці рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводдзе, на якое прыпадае 54 % гадавога сцёку. Веснавы пад’ём узроўню вады інтэнсіўны (7—10 сутак), найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанню 2,5—2,8 м. Веснавы ледаход доўжыцца каля 3 сутак. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Даліна Друці да ўпадзення ракі Крывая невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5—2,5 км. Схілы парэзаныя, вышыня іх 8—30 м, да гарадскога пасёлка Бялынічы адкрытыя і пад ворывам, ніжэй па цячэнні пераважна пад лесам. Левы схіл больш спадзісты, правы ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. Пойма пераважна двухбаковая (на асобных участках у нізоўі левабярэжная, у верхнім цячэнні часткова затопленая Цяцёрынскім, у ніжнім — Чыгірынскім вадасховішчамі), адкрытая, лугавая. Паверхня поймы ў прырэчышчавай частцы роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі.

Рэчышча каналізаванае на 2 участках у вярхоўі: ад вёскі Навасёлкі да горада Талачын (7 км) і ад пункта за 0,4 км ніжэй моста на аўтамабільнай дарозе МінскМасква да аграгарадка Друцк (8,6 км). На астатнім працягу моцна-звілістае, свабодна меандруе, ніжэй упадзення ракі Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы з шматлікімі старыцамі і залівамі. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 10—20 м, ніжэй — 30—50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 1—2,5 м (на лукавінах 3—5 м), у вусцевай частцы спадзістыя, вышынёй да 1 м.

Зноскі

  1. Газета паведамляла… : па старонках Круглянскай раённай газеты «Ленінскі сцяг» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн., 1996. — С. 481.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Рэкі Талачынскага раёна
Рэкі Віцебскай вобласці
Рэкі Кіраўскага раёна
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Рэкі Магілёўскай вобласці
Рэкі Клічаўскага раёна
Друць
Рэкі Круглянскага раёна
Рэкі Рагачоўскага раёна
Рэкі Быхаўскага раёна
Рэкі паводле алфавіта
Рэкі Магілёўскага раёна
Рэкі Гомельскай вобласці
Прытокі Дняпра
Рэкі Бялыніцкага раёна