wd wp Пошук:

Батсванская пула

Пула — афіцыйная валюта Батсваны. Даслоўны пераклад слова «пула» з мовы тсвана азначае «дождж». Большасць насельніцтва — жыхары пустэльні Калахары, таму дождж для іх азначае багацце. Пула дзеліцца на 100 тэбэ (шчыт). Пула была ўведзеная ў абарачэнне ў 1976 годзе, замяніўшы паўднёваафрыканскі ранд. Нягледзячы на 12% дэвальвацыю ў маі 2005 года, пула застаецца адной з самых моцных валют Афрыкі.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Афрыканскія валюты
Катэгорыя·Батсвана