wd wp Пошук:

Аўстралійскі долар

Аўстралійскі долар (код валюты AUD) — уведзены ў зварот з 14 лютага 1966 г замест аўстралійскага фунта. З’яўляецца валютай Аўстралійскага Саюза, уключаючы востраў Ражства, Какосавыя астравы і Востраў Норфолк, а таксама незалежных ціхаакіянскіх дзяржаў Кірыбаці, Наўру і Тувалу. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна скарачаецца знакам долара ($), але існуюць і іншыя пазначэнні (A$, $A, AU$ і $AU). Для выраба банкнот з 1988 года выкарыстоўваецца не папера, а адмысловы тонкі пластык.

У вольным звароце прысутнічаюць банкноты наміналам:

Таксама маюцца манеты наміналам:

Манеты вартасцю 1 і 2 цэнта выведзеныя са звароту ў 1994 годзе.

Гл.таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эканоміка Аўстраліі
Катэгорыя·Валюты Акіяніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле