wd wp Пошук:

Сінгапурскі долар

Сінгапурскі долар — нацыянальная валюта Сінгапура (ISO 4217 — SGD, сімвал — $ ці S$). Складаецца са 100 цэнтаў.

Гісторыя

Паміж 1845 і 1939 гадамі Сінгапур выкарыстоўваў долар Праліваў. Пазней ён быў заменены малайскім доларам, і з 1953 года — доларам Малаі і Брытанскага Барнеа, якія былі выпушчаны Саветам упаўнаважаных па грашовым абароце ў Малаі і Брытанскім Барнеа.

Сінгапур працягваў выкарыстоўваць адзіную валюту і пасля далучэння да Малайзіі ў 1963 годзе, але праз два гады пасля абвяшчэння незалежнасці ад Малайзіі ў 1965 годзе грашова-крэдытны саюз паміж Малайзіяй, Сінгапурам і Брунеем распаўся. 7 красавіка 1967 года Сінгапур заснаваў Валютнае ведамства і выпусціў свае першыя манеты і банкноты. Сінгапурскі долар быў зменным па намінале з малайзійскім рынгітам да 1973 года. Узаемазамяняльнасць з брунейскім доларам захавалася. Сінгапурскі долар быў першапачаткова прывязаны да брытанскага фунта ў суадносінах 60:7.

1 кастрычніка 2002 года Валютнае ведамства Сінгапура было скасавана, яго функцыі, уласнасць і абавязкі былі перададзены Міністэрству фінансаў Сінгапура.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Грошы Сінгапура
Катэгорыя·Калектыўныя і саюзныя грашовыя адзінкі
Катэгорыя·Долар
Катэгорыя·Азіяцкія валюты
Катэгорыя·Грошы Брунея