wd wp Пошук:

Завод дакладнай электрамеханікі

Галаўная сядзіба УП «Завод дакладнай электрамеханікі» па вул. Кульман, д. 2 у Мінску

РВУП «Заво́д дакла́днай электрамеха́нікі» («ЗДЭМ») — дзяржаўнае абароннае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў маі 2009 года ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць).

Галаўная сядзіба размяшчаецца ў Савецкім раёне Мінска па вул. Кульман, д. 2/1[2]. На 2019 год прадпрыемства: 1) вырабляла электронныя трэнажоры для бранятанкавай тэхнікі, перанасных зенітна-ракетных комплексаў (ПЗРК), процітанкавых кіраваных ракет (ПТКР) і стралковай зброі; 2) распрацоўвала ўзбраенні і боепрыпасы, у тым ліку рэактыўнах сістэм залпавага агню (РСЗА) «Паланэз»; 3) утылізавала, мадэрнізавала і рамантавала ўзбраенне і ваенную тэхніку; 4) аказвала паслугі спадарожнікавай сувязі радыёстанцыям і тэлеканалам[3].

Вырабы і паслугі

На 2019 год УП «Завод дакладнай электрамеханікі» выпускаў:

Таксама завод мадэрнізаваў і рамантаваў:

Паслугі спадарожнікавай сувязі аказваліся праз спадарожнік «Белінтэрсат-1»[5].

Абсталяванне

На 2019 год УП «Завод дакладнай электрамеханікі» меў:

Гісторыя

Наземны комплекс кіравання «Белінтэрсат» у Станькаве (Дзяржынскі раён, 2019 г.)

27 мая 2009 года ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць) заснавалі УП «Завод дакладнай электрамеханікі» («ЗДЭМ»). 29 верасня 2010 года А. Лукашэнка падпісаў указ № 503 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», паводле якога ўзнагародзіў медалём «За працоўныя заслугі» галоўнага інжынера «ЗДЭМ» Андрэя Курылкіна[6]. Увосень 2012 года «Завод дакладнай электрамеханікі» заключыў кантракт на пастаўку ад Кітайскай прамысловай карпарацыі (КПК) «Вялікая сцяна» (Пекін) Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь[7]. Экпартна-імпартны банк Кітая вылучыў пад кантракт пазыку. У ліпені 2013 года «ЗДЭМ» пачаў будаваць у Станькаве наземны комплекс кіравання (НКК) геастанцыянарным спадарожнікам[8]. За 2014 год УП «Завод дакладнай электрамеханікі» працягнула тэрмін службы 10 000 ракет[9].

15 студзеня 2016 года з кітайскага касмадрома Січан[ru] (правінцыя Сычуань) у арбітальную пазіцыю 51,5° усходняй даўгаты запусцілі спадарожнік «Белінтэрсат-1», які забяспечыў пакрыццё Усходняга паўшар’я Зямлі[8]. У 2016 годзе «Завод дакладнай электрамеханікі» паставіў ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь першыя комплексы рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Паланэз» з далёкасцю стральбы да 200 кіламетраў, якія заступілі на баявое дзяжурства ў жніўні 2016 года[10]. 3 жніўня 2016 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 610 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай…» 2 супрацоўнікаў заводу — вядучага інжынера Ігара Данцова і намесніка галоўнага канструктара Юрыя Чорнага — за значны ўклад у стварэнне і паспяховае выпрабаванне айчыннага ракетнага комплексу «Паланэз»[11].

8 красавіка 2019 года кіраўнікі «ЗДЭМ» і расійскага УП «Касмічная сувязь» (Масква) Анатоль Ваньковіч і Юрый Прохараў падпісалі Пагадненне аб супрацы, што прадугледжвала перавод загрузкі з «Белінтэрсату-1» па заканчэнні тэрміна службы ў 2031 годзе на сумесны спадарожнік «Экспрэс-АМУ6» у арбітальнай пазіцыі 53° усходняй даўгаты, які бакі дамовіліся стварыць[12].

Дырэктары

Зноскі

  1. Пра нас (нявызн.), УП «Завод дакладнай электрамеханікі» (2019). Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. Кантакты (нявызн.) (недаступная спасылка). УП «Завод дакладнай электрамеханікі» (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
  3. РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі» (нявызн.) (недаступная спасылка). Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. 1 2 3 Магчымасці прадпрыемства (нявызн.) (недаступная спасылка). УП «Завод дакладнай электрамеханікі» (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. Параметры якасці (нявызн.). Праект «Белінтэрсат» (10 лістапада 2019). Праверана 9 ліпеня 2019.
  6. Дзяржаўнымі ўзнагародамі Беларусі адзначаныя 42 работнікі розных сфераў дзейнасці (нявызн.). Газета «Звязда» (2 кастрычніка 2010). Праверана 9 ліпеня 2019.
  7. Лукашэнка: Галоўнае для мяне — бяспека грамадзян і абараназдольнасць краіны (нявызн.) (недаступная спасылка). БелаПАН (12 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2019.
  8. 1 2 Гісторыя праекта (нявызн.). Праект «Белінтэрсат» (10 лістапада 2019). Праверана 9 ліпеня 2019.
  9. Лукашэнка: Беларусь у ваеннай сферы будзе і ў далейшым прытрымлівацца толькі абарончай стратэгіі (нявызн.) (недаступная спасылка). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (3 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2019.
  10. Чвэрць стагоддзя — на варце міру і незалежнасці (нявызн.). Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё (20 сакавіка 2017). Праверана 9 ліпеня 2019.(недаступная спасылка)
  11. Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2016 г. № 610 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь» (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (6 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2019.
  12. ФДУП «Касмічная сувязь» (Расія) і РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі» (Беларусь) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне спадарожнікавай сувязі (нявызн.). Праект «Белінтэрсат» (8 красавіка 2019). Праверана 9 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вытворцы электронікі Беларусі
Катэгорыя·Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Станькава
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вытворцы зброі
Катэгорыя·Эканоміка Дзяржынскага раёна
Катэгорыя·2009 год у Беларусі