wd wp Пошук:

Дзядкі пахучыя

Дзядкі́ пахучыя[3], дзядкі высокія (Agrimonia procera) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—180 см. Сцябло баразнаватае, разам з чаранкамі лісця ўкрытае валаскамі і залозкамі. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, складзенае з 7—10[3] лісцікаў. Кветкі буйныя, серна-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі. Суквеццеколас. Плодарэшак, укрыты шматрадковымі шыпікамі з кручкамі на канцах.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўрапейскі від[4]. Расце на ўскрайках лісцевых лясоў і сярод хмызняку. Цвіце ў ліпеніжніўні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ружавыя