wd wp Пошук:

Дзядкі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзядкі (значэнні).

Дзядкі́́[3][4] (Agrimonia) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя залозіста-апушаныя травяністыя расліны з высокімі прамастойнымі простымі ці галінастымі сцябламі і кароткімі карэнішчамі. Вышыня да 100 см. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, з прылісткамі. Кветкі дробныя, жоўтыя, духмяныя, двухлолыя, 5-членныя, у доўгіх коласападобных гронках. Плод — 1—2 арэшкі, укрыты кручкападобнымі шчацінкамі (адсюль беларуская назва роду), з дапамогай якіх плод чапляецца да шэрсці жывёл і вопраткі людзей.

Арэал

Адрозніваецца 10 (18[5]) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі дзікарослыя віды: дзядкі аптэчныя, або звычайныя (Agrimonia eupatoria)[6] (нар. назвы смятаннік, сучкі, шчэрб), дзядкі валасістыя (Agrimonia pilosa) і дзядкі высокія, або пахучыя (Agrimonia procera). Растуць у шыракалістых і шыракаліста-хваёвых лясах, на сухіх схілах, у хмызняках і інш.

Значэнне

Лекавыя, эфіраалейныя, дубільныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Agrimonia (англ.)  // The Plant List
  6. Назва Дзядкі звычайныя згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ружавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак