wd wp Пошук:

Тэатр-студыя кінаакцёра

Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» — тэатр горада Мінска.

Гісторыя

Тэатр быў створаны ў Мінску ў 1980 годзе з акцёрскага штату кінастудыі «Беларусьфільм». Адкрыццё тэатра адбылося 30 сакавіка 1982 года спектаклем «Усё яго жыццё» па матывах кінааповесці «Камуніст» Е.Габрыловіча. Тэатр узнік як эксперыментальная лабараторыя, ажыццяўляў пастаноўкі не толькі спектакляў, але і канцэртаў і іншых кінатэатральных відовішчаў.

Неўзабаве пасля прэм’еры першага спектакля заснавальнік і кіраўнік тэатра Валерый Анісенка быў нечакана адхілены ад сваёй пасады. Яго пераемнікам стаў Барыс Луцэнка. Найбольш удалыя спектаклі таго перыяду: «Глядзіце, хто прыйшоў» Уладзіміра Аро, «Шчасце маё, або Папяровы тэлефон» Аляксандра Чарвінскага (абедзве 1983), «Не баюся Вірджыніі Вульф» Эдварда Олбі (1985), «Гамлет» Уільяма Шэкспіра (1988) і «Генералы ў спадніцах» Жана Ануя (1990).

Сучаснасць

З 1991 года тэатр узначальвае кінарэжысёр Аляксандр Яфрэмаў. Эксперыментальная лабараторыя пераўтварылася ў паўнавартасны стацыянарны тэатр. Апошні часам акцэнт зроблены на забаўляльных спектаклях. Калектыў неаднаразова прадстаўляў айчыннае тэатральнае мастацтва на гастролях у Расіі, Польшчы, Літве, Украіне, удзельнічаў у тэатральных фестывалях Беларусі. У 2011 годзе пастановай Савета Міністраў № 1728 ад 23 снежня тэатру прысвоена званне заслужанага калектыву Беларусі,

Мастацкія кіраўнікі, галоўныя рэжысёры

Цікавыя факты

Акцёр Павел Харланчук, які выканаў ролю Джорджа Пігдэна ў спектаклі «№ 13» перамог у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1980 год у Мінску
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Тэатры Мінска
Тэатры паводле алфавіта
Тэатры, заснаваныя ў 1980 годзе