wd wp Пошук:

Дзмітрый Леанідавіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрый Іваноў. Дзмітрый Леанідавіч Іваноў (руск.: Дмитрий Леонидович Иванов, нар. 26 кастрычніка 1963, в. Лапаціна, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) — прафесар кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі геаграфічнага факультэта БДУ, доктар геаграфічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Іваноў Дзмітрый Леанідавіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1963 г. у в. Лапаціна Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1978 г. з адзнакай скончыў восем класаў Мушынскай СШ і паступіў у Горацкае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1983 годзе.

На працягу 19831990 гг. вучыўся на факультэце прыродазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. А. М. Горкага, які скончыў з адзнакай ў 1990 г. З 1991 па 2004 гг. вучыўся і працаваў на факультэце прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў якасці аспіранта, асістэнта, старэйшага выкладчыка, дацэнта, намесніка дэкана. З 2004 г. працуе ў БДУ на пасадзе дацэнта кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі, намесніка дэкана па навуковай працы (20092012 гг.).

З 2013 г. прызначаны дэканам геаграфічнага факультэта.

У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 2011 г. — доктарскую дысертацыю.

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Іваноў Д. Л. з’яўляецца аўтарам і сааўтарам больш за 150 апублікаваных навуковых, вучэбных і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 11 падручнікаў, навучальных і і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 3 манаграфій, больш за 60 навуковых артыкулаў.

Навуковая дзейнасць

Іваноў Дзмітрый Леанідавіч з’яўляецца вядомым спецыялістам у галіне палеагеаграфіі і палеаэкалогіі галацэна і эвалюцыйнай геаграфіі. Ім распрацаваны пытанні тэорыі, методыкі і практыкі колькаснай ацэнкі ўмоў асяроддзя і тэхнагеннай трансфармацыі прыродных біятопаў па дадзеным відавой разнастайнасці мікрамаммалій, устаноўлены заканамернасці дынамікі фаўністычных асацыяцый у галацэне і даказана магчымасць іх выкарыстання ў хранастратыграфіі познеладавікоўя — галацэна тэрыторыі Беларусі.

Дзмітрый Леанідавіч мае вопыт каардынацыі работ па выкананні фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне рацыянальнага прыродакарыстання ў рамках дзяржаўных праграм. На працягу шэрагу гадоў (20082010) з’яўляўся выканаўцам праэкта праграмы Саюзнай Дзяржавы «Удасканаленне сістэмы забеспячэння насельніцтва і галін эканомікі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь інфармацыяй аб існуючых і прагназуемых пагодна-кліматычных умовах, стане і забруджванні прыроднага асяроддзя» на 20072011 гады".

Пры яго актыўным удзеле распрацаваны і ўкаранёны ў навучальны працэс адукацыйныя стандарты Рэспублікі Беларусь і навучальныя планы па спецыяльнасці «Геаграфія (па напрамках)» (2008); адукацыйныя стандарты Рэспублікі Беларусь для другой ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях «Гідралогія сушы, водныя рэсурсы, гідрахімія» і спецыяльнасці «Метэаралогія, кліматалогія, аграметэаралогія» (2014).

Як спецыяліст у галіне эвалюцыйнай геаграфіі з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў для ВАК Рэспублікі Беларусь пашпарта спецыяльнасці «Геамарфалогія і эвалюцыйная геаграфія» (геаграфічныя і геолага-мінералагічныя навукі) і праграмы-мінімуму кандыдацкага экзамену па спецыяльнасці «Геамарфалогія і эвалюцыйная геаграфія» (2010). З’яўляецца аўтарам тыпавых вучэбных праграм для ўстаноў вышэйшай адукацыі па дысцыплінах геаграфічнага цыкла («Уводзіны ў гідраметэаралогію», «Геамарфалогія»).

Д. Л. Івановым, сумесна з калектывам вядучых географаў і метадыстаў краіны, распрацавана канцэпцыя і новая структура школьнай геаграфічнай адукацыі. У складзе аўтарскага калектыву з’яўляецца распрацоўшчыкам навучальных праграм па геаграфіі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (5-11 класы, базавы і павышаныя ўзроўні). Ім распрацаваны шэраг насценных навучальных геаграфічных карт для УВА і карт атласа для сярэдніх навучальных устаноў.

Педагагічная дзейнасць

Д. Л. Іваноў выконвае працу па абагульненню педагагічнага вопыту і папулярызацыі геаграфічных ведаў. Публікуе артыкулы ў часопісе «Геаграфія», прысвечаныя праблемам навучання геаграфіі і геаграфічнай навукі ў цэлым. На працягу многіх гадоў ён з’яўляўся адным з распрацоўшчыкаў заданняў Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі і старшынёй журы Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі (2015). Зацверджаны старшынёй рэспубліканскай дзяржаўнай камісіі пры АПА па атэстацыі настаўнікаў геаграфіі на вышэйшую катэгорыю (20112012).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка (19912004). Чытаў лекцыі ў Мінскім філіяле Маскоўскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта, Дзяржаўным інстытуце перападрыхтоўкі кадраў «Газ-Інстытут», Магілёўскім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Прайшоў стажыроўку на факультэце Навук аб Зямлі Шчэцінскага ўніверсітэта (Польшча, 2015)

Чытэльныя курсы:

Грамадская дзейнасць

Іваноў Д. Л. з’яўляецца сябрам Савета БДУ і Вучонага Савета БДУ, старшынёй Савета геаграфічнага факультэта, намеснікам адказнага рэдактара часопіса: «Веснік БДУ» (з 2013 года), намеснікам старшыні ВМА ВНУ Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі; старшынёй ВМК па геаграфічнай адукацыі; членам праблемнага савета пры аддзяленні біялагічных навук НАН Беларусі; членам Бюро праблемнага Савета пры Аддзяленні хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі; членам секцыі міжведамаснага экспертнага Савета па праблемах геаэкалогіі, змены клімату і рацыянальнага прыродакарыстання і т. д.

Асноўныя публікацыі

  1. Іваноў, Дз. Л. Геаграфічныя асаблівасці прасторава-часовай зменлівасці маляроў М1  і М³  А. terrestris L. галацэну Беларусі // Весцi БДПУ. 2(28). 2001. C. 177—186.
  2. Иванов, Д. Л. Эволюция сообществ микромаммалий территории Беларуси в позднеледниковье и голоцене: автореф. дисс. докт. геогр. наук / Д. Л. Иванов. — Минск, 2011. — 44 с.
  3. Иванов, Д. Л., Касач, А. И. Некоторые аспекты методики подсчета ископаемых остатков голоценовой микротериофауны / Весці БДПУ 2003, №.2. С. 145—147.
  4. Иванов, Д. Л. Некоторые тафономические особенности образования местонахождений ископаемой микротериофауны позднеледниковья-голоцена Беларуси / Д. Л. Иванов // Весцi БДПУ. — Сер. 3. — № 1. — 2009. — С. 52-55.
  5. Иванов, Д.Л. Поздневалдайские ассоциации микротериофауны территории Беларуси как вариант перигляциальных фаун Русской равнины / Д.Л. Иванов // Актульные проблемы геологии Беларуси и смежных областей: м-лы Межд. науч. конф. посв. 90-летию со дня рожд. акад. НАН Беларуси А.С. Махнача. Минск, 9-10 декабря 2008 г. / Мин. прир. рес-сов и охр. окр. среды, Департамент по геологии НАН РБ [и др.]; редкол.: А.А. Махнач (науч. ред.) [и др.]. – Минск, 2008. – С. 89-97.
  6. Надаховский, А., Мотузко А. Н., Иванов Д. Л. Стратиграфия четвертичных отложений Беларуси, Польши и соседних территорий на основании изучения мелких млекопитающих // Стратиграфия и палеонтология геологических формаций Беларуси. М-лы международной научной конференции, посвященной 100-летию со дня рождения А. В. Фурсенко (30-31 января 2003 г. Минск). С.217-224.
  7. Іваноў, Дз. Л. Біястратыграфія позналедавікоўя і галацэну Беларусі па даных выкапневай мікратэрыяфауны // Весцi БДПУ. № 1. 2006. Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. C. 64-72.
  8. Иванов, Д. Л. Микротериофауна позднеледниковья-голоцена Беларуси / Д. Л.. Иванов. — Минск: Изд-во Университетское, 2008. — 215 с.

Іваноў Д. Л. — аўтар і сааўтар свыш за 150 апублікаваных навуковых, вучэбных і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 11 падручнікаў, навучальных і і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 3 манаграфій (2 у суаўтарстве), свыш за 60 навуковых артыкулаў.

Спасылкі

  1. Біяграфія на афіцыйным сайце БДУ
  2. Гісторыя БДУ. Персаналіі.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары геаграфічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі геаграфічнага факультэта БДУ