wd wp Пошук:

Галацэн

Галацэн (грэч.: ὅλος — «целы, увесь» + καινός — «новы») сучасная геалагічная эпоха, апошні ў гісторыі Зямлі адрэзак чацвярцічнага перыяду, які лічаць на тэрыторыях, што былі пакрыты ў антрапагене ледавіком, пасляледавікоўем. Тэрмін «галацэн» прапанаваны ў 1869 французскім даследчыкам П.Жарвэ. Паводле радыевугляроднага датавання большасць даследчыкаў вызначае мяжу плейстацэну — галацэну датай 10,3 тыс. гадоў таму назад. У пачатку галацэнам вызначылася сучасная занальнасць расліннага покрыва, з зямлі зніклі апошнія прадстаўнікі мамантавага палеалітычнага комплексу, адбыўся пераход ад палеаліту да мезаліту. Галацэнавы гарызонт у адпаведнасці са зменамі кліматычных фаз складаецца з 3 падгарызонтаў. Ранні (10,3 — 8 тыс. гадоў таму назад) уключае прэбарэальны (10,3 — 9,2 тыс. гадоў) і барэальны (9,2 — 8 тыс. гадоў) перыяды з халодным і ўмераным кліматам. Сярэдні (8 — 2,5 тыс. гадоў назад) падзяляецца на вельмі цёплы і вільготны атлантычны (кліматычны оптымум галацэна, 8 — 5 тыс. гадоў) і ўмераны сухі суббарэальны (5 — 2,5 тыс. гадоў) перыяды. У познім сучасным субатлантычным перыядзе (пачаўся 2,5 тыс. гадоў таму назад) усталявалася ўмеранае вільготнае надвор’е. Пры гэтым па дадзеных палеакліматычных рэканструкцый увесь час адбывалася чаргаванне пацяпленняў і пахаладанняў, што дазволіла даследчыкам вылучыць у кожным з перыядаў адпаведныя этапы. Пачатак ранняга галацэну лічаць мяжой палеаліту і мезаліту, на працягу ўсяго этапу (у эпоху мезаліту) адбывалася засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.

Гл. таксама

Літаратура

М
е
з
а
з
о
й
К а й н а з о й ( 65,5 млн. гадоў назад — цяперашні час )
Палеаген ( 65,5 — 23,03 ) Неаген ( 23,03 — 2,588 ) Чацвярцічны ( 2,588 — )
Палеацэн
( 65,5 — 55,8 )
Эацэн
( 55,8 — 33,9 )
Алігацэн
( 33,9 — 23,03 )
Міяцэн
( 23,03 — 5,332 )
Пліяцэн
( 5,332 — 2,588 )
Плейстацэн
( 2,588 — 12 тыс. )
Галацэн
( 12 тыс. — )
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Галацэн