.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Юсаў (нар. 11 мая 1993, Мелітопаль) — украінскі футбаліст, нападнік адэскага «Чарнаморца».
Нарадзіўся ў Мелітопалі. У 12-гадовым узросце пераехаў у Запарожжа, дзе пачаў займацца ў футбольнай акадэміі «Металурга». Пасля завяршэння навучання застаўся ў структуры «металургаў». Гуляў у другой камандзе і ў дублі. У Прэм’ер-лізе дэбютаваў 4 мая 2013 года ў гульні супраць «Ворсклы», замяніўшы на 64-й хвіліне Ігара Карацецкага. З вясны 2014 года рэгулярна з’яўляўся ў складзе першай каманды «Металурга». У снежні 2015 года пакінуў клуб у сувязі з працэсам яго ліквідацыі і заняўся пошукам новай каманды, паралельна з аднаўленнем пасля атрыманай у лістападзе траўмы[3].
У сакавіку 2016 года разам з яшчэ адным украінцам Аляксандрам Насонавым заключыў гадавы кантракт з беларускім «Гранітам»[4]. У першай палове сезона згуляў за «Граніт» у 10 матчах, у якіх адзначыўся голам і двумя галявымі перадачамі. У пачатку ліпеня 2016 года разарваў кантракт з мікашэвіцкім клубам[5].
У жніўні 2016 года стаў іграком кішынёўскай «Дачыі»[6], аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў яе[7]. У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і неўзабаве падпісаў кантракт[8]. Выдатна пачаў сезон, калі дапамог «Слуцку» прайсці ў паўфінал Кубка Беларусі, у сакавіку і красавіку забіў 4 галы за слуцкі клуб. Аднак, пасля з-за траўмы доўгі час не з’яўляўся на полі, толькі ў жніўні зноў замацаваўся ў аснове случан. У лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[9].
У студзені 2018 года пасля прагляду падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У жодзінскай камандзе трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, пераважна выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з жодзінцамі[11] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[12] дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Таразе», але не падышоў і ў лютым падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[13]. У ліпені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[14], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[15].
У студзені 2022 адправіўся на турэцкі збор разам з адэскім «Чарнаморцам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[16].
У 2014 годзе выступаў моладзевую зборную Украіны. 21 мая 2014 года ў матчы з Малдовай адзначыўся дублем.