wd wp Пошук:

Саламон Міхайлавіч Міхоэлс

Абрам Бразер. Бюст Саламона Міхоэлса. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Саламон Міхайлавіч Міхоэлс (ідыш שלמה מיכאָעלס Шлоймэ Міхоэлс; сапраўднае прозвішча Воўсі; 1890, Дынабург1948, Мінск) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр, педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра ў Маскве (1920; абрэвіятуры на рускай мове — Госект, ГЕКТ, з 1924 — ГосЕТ), з 1929 — яго мастацкі кіраўнік. Старшыня Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта (1942—1948), член Мастацкай рады Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце Народных Камісараў СССР (з 1939). Народны артыст СССР (1939), лаўрэат Сталінскай прэміі (1946). Забіты супрацоўнікамі МГБ у пачатку антысеміцкай кампаніі, арганізаванай за некалькі гадоў да смерці Сталіна.

Міхоэлс атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю ў хедары. У 1905 паступіў у рэальнае вучылішча ў Рызе, у 1908 скончыў яго. У 1911 паступіў у Кіеўскі камерцыйны інстытут, але быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1915—1918 вучыўся на юрыста ў Петраградскім універсітэце.

У 1918 паступіў у Яўрэйскую тэатральную студыю Аляксея Граноўскага і з 1919 актыўна граў на сцэне. У 1920 разам са студыяй пераехаў у Маскву, стаўшы неўзабаве вядучым акцёрам Маскоўскага дзяржаўнага яўрэйскага камернага тэатра, у які была ператворана студыя.

Не раз наведваў Беларусь як акцёр і кансультант. З вялікім поспехам прайшлі гастролі ў Менску ў ліпені-жніўні 1923 г.; газета «Звезда» адзначала «яркі сакавіты талент Міхоэлса»[3]. Пастановай ЦВК БССР маскоўскаму тэатру ў 1923 г. было нададзена званне секцыі Беларускага акадэмічнага тэатра[3]. На гэтай падставе 14 сакавіка 1927 г. кіраўнік ГосЕТа А. Граноўскі пісаў старшыні Савета народных камісараў БССР І. Адамовічу: «Артыст даручанага мне тэатра, заслужаны артыст С. М. Міхоэлс (Воўсі) адпрацаваў 8 гадоў, на працягу якіх ён карыстаўся адпачынкам 1 раз. Празмерная работа давяла С. М. Міхоэлса да стану амаль поўнай страты працаздольнасці… Беручы пад увагу выключныя заслугі тав. Міхоэлса перад савецкім тэатрам і ў прыватнасці перад Маскоўскім дзяржаўным яўрэйскім тэатрам — Акадэмічным тэатрам БССР, я хадайнічаю пра тое, каб т. Міхоэлс меў магчымасць паехаць лячыцца за мяжу на 2 месяцы з 15 мая па 15 ліпеня». Сам Міхоэлс звяртаўся ў народны камісарыят асветы БССР: «На працягу васьмі гадоў мне даводзілася працаваць па-за ўсялякімі нормамі з нагрузкай да 200 спектакляў і 300 рэпетыцый у сезон. У выніку такой працы я амаль зусім пазбавіўся голасу…». Пастановай Савета народных камісараў БССР ад 2 красавіка 1927 года Міхоэлсу на лячэнне за мяжой было асігнавана 1500 рублёў[4].

У кастрычніку 1927 г. С. Міхоэлс зноў выступаў у Менску ў спектаклях «Падарожжа Веніяміна Трэцяга», «Труадэк» і інш. На пачатку гастроляў ён даў інтэрв’ю газеце «Савецкая Беларусь», дзе апраўдваў зварот Маскоўскага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра да «тэм сусветнай драматургіі»[5].

С. Міхоэлс здымаўся ў фільме беларускай кінастудыі «Вяртанне Нейтана Бекера» (1932) у ролі бацькі галоўнага героя, быў кансультантам іншага беларускага фільма, «Шукальнікі шчасця» (1936).

Акцёр

Рэжысёр

Фільмаграфія

Памяць

Кнігапіс

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119149745 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119149745 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. 1 2 3 http://belisrael.info/?p=13605
  4. https://www.sb.by/articles/stranniki-i-izgnanniki.html
  5. http://belisrael.info/?p=13750

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Акцёры XX стагоддзя
Акцёры Расіі
Акцёры СССР
Тэатральныя рэжысёры СССР
Памерлі ў 1948 годзе
Нарадзіліся 16 сакавіка
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Кавалеры ордэна Леніна
Нарадзіліся ў 1890 годзе
Народныя артысты СССР
Народныя артысты РСФСР
Тэатральныя педагогі СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Тэатральныя рэжысёры Расіі
Удакладненне арфаграфіі
Постаці тэатра
Пахаваныя на Данскіх могілках
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Памерлі 13 студзеня
Асобы
Нарадзіліся ў Даўгаўпілсе
Ахвяры забойстваў
Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Акцёры паводле алфавіта
Тэатральныя педагогі Расіі
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных