wd wp Пошук:

Сімпсаны

«Сімпсаны» (англ.: The Simpsons) — самы доўгі мультсерыял у гісторыі амерыканскага тэлебачання, складаецца з 679 серый у 31 сезонах.

Гісторыя

Упершыню сям’я Сімпсанаў, знакамітыя жоўтыя чалавечкі ўпершыню былі паказаныя ў «Шоу Трэйсі Ульман» 19 красавіка 1987 года. Пасля гэтага з’явіўся легендарны серыял, які дэбютаваў 17 снежня 1989 года на канале FOX. Выпускаецца «Gracie Films» для кінакампаніі «20th Century Fox».

Гэта насычанае сатырай (у тым ліку сацыяльнай) шоу высмейвае шматлікія клішэ і стэрэатыпы, у прыватнасці — стыль жыцця «сярэднестатыстычнага амерыканца», асаблівасці сусветных культур у цэлым, знакамітасцей і нават само тэлебачанне і тэлеканал «Fox»; не саромеецца закранаць такія слізкія тэмы, як палітыка і рэлігія: у прыватнасці, абмяркоўваліся такія тэмы, як аднаполыя шлюбы, дужанне дарвіністаў і крэацыяністаў, вайна ў Іраку.

Часопіс Time у 1998 годзе назваў «Сімпсанаў» лепшым тэлевізійным серыялам XX ст.. Аднак некаторыя крытыкі і прыхільнікі сцвярджаюць, што пасля гэтулькіх гадоў паказу Сімпсаны ўжо губляюць сваю сацыяльную значнасць і пачуццё гумару. 27 ліпеня 2007 года ў ЗША прайшла прэм’ера паўнаметражнага мультфільма з героямі серыяла, «The Simpsons Movie».

Персанажы

і іншыя…

Гл. таксама

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 13 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультсерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сімпсаны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу