wd wp Пошук:

Нацыянальнае геаграфічнае таварыства

Гэты артыкул пра арганізацыю. Гл. таксама У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. National Geographic..

Нацыянальнае геаграфічнае таварыства (англ.: National Geographic Society) — адна з найбуйнейшых навуковых і адукацыйных арганізацый. Было заснавана 27 студзеня 1888 года ў Вашынгтоне.

Гісторыя

Абмяркоўваць утварэнне таварыства пачалі 13 студзеня 1888 года ў прыватным «Космас-клубе» (en:Cosmos Club), які размяшчаўся на плошчы Лафает ля Белага дома (en:President’s Park).

Нацыянальнае геаграфічнае таварыства было заснавана ў Вашынгтоне 27 студзеня 1888 года 33 даследчыкамі, прадстаўнікамі эліты ЗША і вучонымі, якія атрымалі запрашэнні абмеркаваць «мэтазгоднасць арганізацыі таварыства, які спрыяе прымнажэнню і распаўсюджванню геаграфічных ведаў». Варта адзначыць, што пад словам геаграфія разумеліся розныя дысцыпліны навукі.

На заснаванні прысутнічалі Адольф Грылі, Гардынер Грын Хабард, Джордж Кенан, першы амерыканскі даследчык Аляскі Уільям Дол і інш.

Гардынер Грын Хабард праз 2 тыдні ў лютым быў абраны першым прэзідэнтам, і яго зяць Аляксандр Грэям Бел, у канчатковым выніку працягнуў яго дзейнасць на гэтым пасту ў 1897 годзе пасля яго смерці.

Праз 9 месяцаў у кастрычніку 1888 года выйшаў першы нумар National Geographic Magazine, у якога было ўсяго 217 падпісчыкаў.

У 1969 годзе астранаўты «Апалона-12» даставілі сцяг NGS на паверхню Месяца.

У 1986 годзе пілатуемы падводны апарат Алвін удзельнічаў у даследаванні абломкаў Тытаніка і шматлікія з фатаграфій экспедыцыі былі апублікаваны ў часопісе Нацыянальнага геаграфічнага таварыства, якое было галоўным фундатарам экспедыцыі.

Будынак былога «Космас-клуба» цяпер з’яўляецца штаб-кватэрай NGS і там праводзяць урачыстыя прыёмы.

Выданні

Вокладка студзеньскага 1915 г. выпуску часопіса National Geographic

Тэлебачанне

Асноўны артыкул: National Geographic Channel

Гл. таксама

Зноскі

  1. Google Maps — 2005. Праверана 3 ліпеня 2021.
  2. https://planning.dc.gov/publication/1145-17th-street-nw-national-geographic-society-headquarters Праверана 3 ліпеня 2021.
  3. Legal Entity Identifier Праверана 3 ліпеня 2021.
  4. National Software Reference Library
  5. (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Геаграфічныя таварыствы
Катэгорыя·Навуковыя таварыствы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1888 годзе
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі ЗША