wd wp Пошук:

Шропшыр

Шропшыр (англ.: Shropshire) — цырыманіяльнае графства і ўнітарная адзінка (як частка) на захадзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Уэст-Мідлендс. Сталіца — Шрусберы, найбуйнейшы горад — Тэлфард.

Геаграфія

Цырыманіяльнае графства Шропшыр займае тэрыторыю 3487 кв. км (13-е месца) і мяжуе на захадзе з Уэльсам, на поўначы з цырыманіяльным графствам Чэшыр, на ўсходзе з цырыманіяльным графствам Стафардшыр, на паўднёвым усходзе з цырыманіяльным графствам Вустэршыр, на поўдні з цырыманіяльным графствам Херэфардшыр.

Цырыманіяльнае графства Шропшыр складаецца з палітычна незалежных адна ад адной унітарных адзінак Шропшыр і Тэлфард і Рэкін.

Унітарная адзінка Шропшыр займае тэрыторыю 3197 кв. км (14-е месца) і яе межы амаль цалкам супадаюць з межамі цырыманіяльнага графства, за выключэннем таго, што на паўночным усходзе ўнітарная адзінка Шропшыр мяжуе з унітарнай адзінкай Тэлфард і Рэкін.

Суднаходнай ракой Северн графства падзелена на дзве часткі: паўночную, раўнінную, апрацаваную пад раллі, і паўднёвую, пагорыстую, больш прыдатную для жывёлагадоўлі[1].

У паўднёвай частцы праходзяць горныя ланцугі Лонг-Мінд (617 м) і Клі-Гільс (550 м). У цэнтры графства гара Врэкін (377 м)[1].

Дэмаграфія

На тэрыторыі цырыманіяльнага графства Шропшыр пражывае 449 тыс. чалавек (42-е месца сярод неметрапольных графстваў; даныя 2004 г.), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 129 чал./км².

Адміністрацыйны падзел

У складзе графства да 2009 года было вылучана 5 адміністрацыйных раёнаў і адна ўнітарная адзінка.

  1. Паўночны Шропшыр (раён неметрапольнага графства)
  2. Освестры (раён неметрапольнага графства)
  3. Шрусберы і Этчэм(раён неметрапольнага графства)
  4. Паўднёвы Шропшыр (раён неметрапольнага графства)
  5. Брыджнарт (раён неметрапольнага графства)
  6. Тэлфард і Рэкін (унітарны)

Пасля рэформы 2009 года, 5 адміністрацыйных раёнаў неметрапольнага графства ператвораны ва ўнітарную адзінку Шропшыр. Такім чынам у наш час цырыманіяльнае графства Шропшыр уключае дзве ўнітарныя адзінкі, а неметрапольнае графства было скасавана.

  1. Шропшыр (унітарны)
  2. Тэлфард і Рэкін (унітарны)

Палітыка

Цырыманіяльнае графства Шропшыр не мае адзінага органа муніцыпальнай улады. Улада падзелена паміж незалежнымі адзін ад аднаго саветамі ўнітарных адзінак Шропшыр і Тэлфард і Рэкін.

Савет унітарнай адзінкі Шропшыр складаецца з 74 дэпутатаў, абраных у 63 акругах. У выніку апошніх выбараў 52 месцы ў савеце займаюць кансерватары[2].

Спорт

У горадзе Шрусберы, сталіцы Шропшыра, грунтуецца прафесійны футбольны клуб «Шрусберы Таўн», выступоўца ва Другой Футбольнай Лізе. «Шрусберы Таўн» прымае супернікаў на стадыёне Нью Мідау (9 тыс. гледачоў).

Зноскі

  1. 1 2 Шропшир // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. Дэпутаты савета ўнітарнай адзінкі Шропшыр Архівавана 16 чэрвеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шропшыр
Катэгорыя·Графствы Англіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Унітарныя адзінкі Англіі