wd wp Пошук:

Лотыян

Лотыян на карце Шатландыі

Ло́тыян (скотс: Lowden, шатл. гэл.: Lodainn) — гістарычная вобласць на паўднёвым усходзе Шатландыі, на поўдзень ад заліва Ферт-оф-Форт. Назва паходзіць ад імя легендарнага караля Лота. У VIII стагоддзі тут жыў святы пустэльнік Балдрэд, які лічыцца «апосталам» Лотыяна.

У VII стагоддзі вобласць увайшла ў склад англійскага каралеўства Нартумбрыя. Лотыян — адзін з вельмі нешматлікіх рэгіёнаў Шатландыі, у якіх гэльская мова так і не ўкаранілася ў якасці асноўнай.

У наш час на гэтай тэрыторыі размешчаны тры адміністрацыйныя вобласці Шатландыі — Заходні Лотыян, Мідлатыян і Усходні Лотыян.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Шатландыі