wd wp Пошук:

Джорджэ Энеску

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Энеску.

Джорджэ Энеску[7] (рум.: George Enescu; 19 жніўня 1881, сяло Лівені, герцагства Букавіна, Аўстра-Венгрыя; цяпер сяло Джорджэ Энеску, Баташаны, Румынія — 4 мая 1955, Парыж) — румынскі выканавец, дырыжор, кампазітар , скрыпач і педагог, нацыянальны класік, адзін з найбуйнейшых музыкантаў першай паловы XX стагоддзя.

Біяграфія

Пачаў складаць музыку з пяцігадовага ўзросту. Сямігадовым быў адпраўлены вучыцца ў Венскую кансерваторыю, скончыў яе з сярэбраным медалём. Выступаў у Вене з канцэртамі. У 1895 прыехаў у Парыж, вучыўся ў Жуля Маснэ, Мартэна Марсіка і Габрыэля Фарэ на адным курсе з Гі Рапарцам. У 1923 дэбютаваў у Нью-Ёрку як дырыжор. У 1920-1930-х жыў у Бухарэсце і Парыжы, пасля 1946 — у Парыжы, але актыўна канцэртаваў як скрыпач і дырыжор у Еўропе і ЗША, выступаў у Маскве (1946, ён бываў тут і раней — у 1909 і 1919). Гуляў разам з Б. Бартакам, Э. Ізаі, К. Хаскіл, П. Казальсам, Д. Ойстрахам, Г. Наваіш і іншымі буйнымі выканаўцамі. Вучнямі Энеску былі такія выдатныя скрыпачы, як Егудзі Мянухін, Арцюр Грум’ё, Жынет Невё, Крысціян Фера, Леон Суружон і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118684639 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. George Enescu // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118684639 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Bauer P. Deux siècles d’histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 314. — ISBN 978-2-914611-48-0
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.130.

Спасылкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Акадэмічныя музыканты Румыніі
Музычныя педагогі Румыніі
Выкладчыкі Манес-каледжа
Кампазітары XX стагоддзя
Памерлі ў 1955 годзе
Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва
Кампазітары паводле алфавіта
Музычныя педагогі XX стагоддзя
Нарадзіліся ў 1881 годзе
Кампазітары Румыніі
Скрыпачы паводле алфавіта
Скрыпачы Румыніі
Выкладчыкі Звычайнай школы музыкі
Музыканты паводле алфавіта
Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Дырыжоры XX стагоддзя
Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Памерлі ў Парыжы
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Постаці Румыніі
Скрыпачы XX стагоддзя
Памерлі 4 мая
Дырыжоры паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Дырыжоры Румыніі
Асобы
Нарадзіліся 19 жніўня