wd wp Пошук:

Эжэн Ізаі

Эжэн Ізаі (фр.: Eugène Ysaÿe; 16 ліпеня 1858, Льеж — 12 мая 1931, Брусель) — бельгійскі скрыпач, дырыжор і кампазітар.

Атрымаў першыя ўрокі музыкі ў свайго бацькі, скрыпача і дырыжора. Затым вучыўся ў Льежскай кансерваторыі ў Дэзірэ Хейнберга, Леона і Радольфа Масараў. Скончыўшы кансерваторыю ў 1874 г., ён яшчэ некаторы час займаўся ў Бруселі пад кіраўніцтвам Генрыка Веняўскага і нарэшце ў 1876—1879 гг. удасканальваў сваё майстэрства ў Парыжы ў Анры В’ётана.

У 1880—1882 гг. Ізаі займаў пасаду канцэртмайстра ў берлінскім аркестры Бен’яміна Більзэ (змяніўшы на гэтай пасадзе свайго суайчынніка Сезара Томсана), у гэты ж перыяд ён здзейсніў канцэртную паездку па Скандынавіі разам з Антонам Рубінштэйнам. У 1883—1886 гг. Ізаі жыў і працаваў у Парыжы, дзе ў яго ўстанавіліся асабістыя і творчыя сувязі з вядучымі французскімі кампазітарамі — у прыватнасці, Сезар Франк прысвяціў яму сваю санату для скрыпкі і фартэпіяна. З 1886 пасяліўся ў Бруселі.

Зноскі

  1. 1 2 Изаи Эжен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары Бельгіі
Катэгорыя·Скрыпачы Бельгіі
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Льежы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брусельскім рэгіёне