wd wp Пошук:

Бела Бартак

Бе́ла Ві́ктар Я́наш Ба́ртак (венг.: Bartók Béla Viktor János [ˈbɒrtoːk ˈbeːlɒ]; 25 сакавіка 1881, Надзьсентміклаш, Банат, Аўстра-Венгрыя, цяпер г. Сынікалау-Марэ, Румынія — 26 верасня 1945, Нью-Ёрк, ЗША) — венгерскі кампазітар, піяніст і музыказнаўца-фалькларыст. Прадстаўнік экспрэсіянізму ў музыцы. Прэмія імя Л. Кошута 1948.

Біяграфія

Скончыў у 1903 годзе Будапешцкую музычную акадэмію па класах фартэпіяна і кампазіцыі, у 19071934 гг. яе прафесар. У 19201930-я гг. выступаў як піяніст у краінах Еўропы, у ЗША, СССР. З 1940 года ў ЗША.

Творчасць

Збіраў і вывучаў венгерскую сялянскую песню, румынскі, славацкі, сербскі, харвацкі, заходне-ўкраінскі фальклор (больш за 30 тыс. узораў); аўтар навуковых прац. На аснове фальклору склаўся самабытны дынамічны музычны стыль Бартака, які арганічна спалучыў старажытную квартава-пентатонную аснову венгерскай сялянскай песні з найноўшымі музычна-выразнымі сродкамі прафесійнай музыкі, узбагаціў яе метрарытмічную і тэмбравую палітру. У творах 19101920-х гг. выкарыстоўваў наватарскія элементы дадэкафоніі, атанальнасць, політанальнасць і інш.

Сярод твораў: опера «Замак герцага Сіняя Барада» (паст. 1918), балеты «Драўляны прынц» (1917) і «Цудоўны мандарын» (1926); сімфанічная паэма «Кошут» (1903); Танцавальная сюіта (1923); Музыка для струнных, ударных і чэлесты (1936); Дывертысмент для струннага аркестра (1939), Канцэрт для аркестра (1943), 3 фартэпіянныя і 2 скрыпічныя канцэрты; 6 струнных квартэтаў; Саната для 2 фартэпіяна і ударных інструментаў; фартэпіянны цыкл «Мікракосмас»; хары а капэла і з фартэпіяна; цыклы песень і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bela Bartok // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506900 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.
  7. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. http://lfze.hu/lexikon_nagy_elodok/lexikon-1861

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фаркашрэці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Музычная акадэмія Ферэнца Ліста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ад лейкеміі
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Венгрыі
Катэгорыя·Балетныя кампазітары
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фернкліф
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Тыміш
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Экспрэсіянізм
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай прэміі Міру
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Авангардныя музыканты
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных